Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

N

= Nowy — Новы = у геаграфічных назвах

n

= niedziela — нядзеля; ндз.

n.

= nad — над

na

I

1. на; у; па; для;

wyjść na ulice — выйсці на вуліцу;

jechać na Krym — ехаць у Крым;

na wsi — у вёсцы;

położyć na stoł — пакласці на стол;

urlop na miesiąc — адпачынак на месяц;

raz na rok — раз на (у) год;

kwadrans na siódmą — чвэрць на сёмую;

miejsce na nowy gmach — месца для новага будынка;

pokój na dwie osoby — пакой на дзве асобы;

podarować na urodziny — падараваць на (у) дзень нараджэння;

umrzeć na tyfus — памерці ад тыфу;

na pamięć — на памяць;

łapać ryby na wędkę — лавіць рыбу вудай; вудзіць рыбу;

wytrzymały na zimno — устойлівы да холаду;

brać na świadka — браць у сведкі;

wyznaczyć na opiekuna — прызначыць апекуном;

na raty — у растэрміноўку;

100 km na godzinę — 100 км за гадзіну;

na czyją prośbę — па чыёй просьбе;

szeroki na dwa cale — шырынёй у дзве цалі;

album na znaczki — альбом для марак;

kosz na śmieci — сметніца;

2. на;

siedzieć na kanapie — сядзець на канапе;

powiesić na gwoździu — павесіць на цвік;

stać na straży — стаяць на варце;

palto na wacie — паліто на ваце;

mieć co na sobie — быць апранутым у што;

pranie na sucho — сухая чыстка; хімчыстка

II

на!; вазьмі!

nababrać

зак. напэцкаць, навазголіць

nabajać

зак. набалбатаць; намалоць языком

nabawić się

зак.

1. нажыць;

nabawić się kataru — схапіць насмарк;

nabawić się reumatyzmu — нажыць рэўматызм;

2. нагуляцца

nabazgrać

зак. накрэмзаць, начыркаць

nabiał, ~u

м. малочныя прадукты

nabić

зак.

1. набіць;

nabić obcasy — падбіць абцасы;

nabić obręcz na beczkę — набіць абруч на бочку; перан. нарабіць; зрабіць;

nabić objętość разм. штучна павялічыць колькасць (аб’ём);

2. вайск.. зарадзіць;

nabić karabin — зарадзіць стрэльбу;

nabić kogo w butelkę — зрабіць з каго дурня; абдурыць каго; выставіць дурнем