Пэ́тлахі груб. ’непрычасаныя валасы’ (дзятл., Сцяшк. Сл.), фразеалагізм згарэць з пэтлахамі ’згарэць датла’ (зэльв., Жыв. сл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад па́тлы ’доўгія неахайныя валасы’ (гл. патла́ты) пад уплывам пэ́йсахі ’тс’. (гл. пэйс).
Пэ́трахі ’вантробы’ (гродз., Жыв. НС), перан. ’шматкі’ (нясвіж., Сл. ПЗБ), пэ́трах ’ашмётак’ (Цых.), на пэтрах: патрушчыў на пэтрах ’ушчэнт’ (Шляхам гадоў, Мн., 1990, 145). Экспрэсіўны варыянт да патрахі́ ’вантробы’ (гл.), параўн. польск. patrochy ’вантробы; неядомыя абрэзкі і адходы з іх’.