Пэ́тлахі груб. ’непрычасаныя валасы’ (дзятл., Сцяшк. Сл.), фразеалагізм згарэць з пэтлахамі ’згарэць датла’ (зэльв., Жыв. сл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад па́тлы ’доўгія неахайныя валасы’ (гл. патла́ты) пад уплывам пэ́йсахі ’тс’. (гл. пэйс).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)