Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пэ́каць ’дрэнна чытаць’ (Мат. Маг., Шат.), ’курыць люльку’ (Шат.), ’біць не вельмі моцна, пляскаць’ (Бяльк.), ткнуць ’выцяць злёгку, пляснуць’ (Бяльк.). Гукапераймальнае.

Пэ́кун ’бакас, Capelia gallinago’ (ЛА, 1), ткач ’начная птушка “баран”’ (Дразд.). Гл. пекун (гл.).