Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Моў ’маўляў, нібыта’ (Гарэц., Некр., Нас., ТС). Алегравая форма з маўляў ’(калісьці, даўно) казаў’ накшталт рус. мол ’тс’ (Фасмер, 2, 641).

*Моўзаць, лельч., ельск. моўзать ’кусаць без зубоў, дзяснамі’, укр. моўзатʼ (Бел.-укр. ізал.). Да прасл. melzti ’ссаць’, ’даіць’ (рус. ц.-слав. мълсти, рус. цвяр., уладз., ярасл. молсать ’смактаць, абгрызаць’.

Моўкам, маўком ’ціха, патаемна, маўчком’ (Нас.) — форма твор. скл. ад ⁺моўк, параўн. рус. кур., тамб. молком, славен. mȏlk ’маўчанне’, ст.-слав. млъкъ. Да маўча́ць (гл.). Сюды ж моўчкам, моўчыкам ’тс’ (Касп., Шат.; іўеў., Сл. ПЗБ).

*Моўкна, ст.-бел. мовкна ’лыка’ запазычана з літ. máukna ’лыка’, ’тоўстая кара з дрэў’ (Яблонскіс, 128; Булыка, Лекс. запазыч., 209).

Моўкнуць ’заціхаць, замаўкаць’ (ТСБМ, Яруш.), укр. мовкнути, рус. (у)молкнуть ’тс’, ст.-рус.-ц.-слав. умълкнути ’здранцвець’, каш. rąka umåłkla ’рука здранцвела’, валаш. mĺknuť ’тс’, польск. milknąć, в.-луж. mjelknuć, чэш. mlknouti, славен. zamólkniti, балг. млъкна. Прасл. mьlknǫti. Да маўча́ць (гл.).

Моўна ’выразна, моцна’ (Нас.), моўнасць ’вымова, дар слова, выразнасць’ (Нас., Др.-Падб., Гарэц.), моўны ’размоўны, гаваркі, які валодае прыгожай мовай’, ’ветлівы’ (Нас., ТС; гродз., Сцяшк. Сл.). Паланізмы. Параўн. польск. mownie, mowność < mowny, mówny ’які можа гаварыць, якому лёгка гаварыць аб чым-небудзь, гаваркі, балбатлівы’.

Моўрыць ’знаходзіцца ў стане панурасці, абыякавасці (напр., аб карове, калі яна не есць)’ (ТС). Балтызм. Параўн. літ. mauróti ’раўці’, ’румзаць’, ’плакаць’, maũrinti ’валачыся, плесціся па гразі’, maurióti ’блукаць, бадзяцца’, maũryti ’плесціся па гразі’.

Моўся ’нібыта’ (Гарэц., Нас.). Да моў (гл.) і прасл. дзеяслоўнае ўтварэнне > -ся, якое з займенніка сʼ = сь (гл. Карскі 2-3, 90 і 97; ESSJ SG, 1, 325).

Моўча ’ціха’ (Нас., Растарг., ТС). З рус. молча ’тс’.

Моўчанька ’ціхенька’, ’моўчкі’ (Гарэц., Юрч.). Памяншальнае ўтварэнне ад моўча (гл.).