Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Моц ’трываласць, мацунак, моцнасць’, ’фізічная сіла’, ’аўтарытэт, магутнасць’, ’устойлівасць’, ’сіла, здароўе’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Мал., Шат., Касп., ТС, Сл. ПЗБ; гродз., КЭС; КЭС, лаг.), моца ’ўлада’, ’сіла’ (Нас.), ст.-бел. моцъ ’сіла, значэнне’, моць ’паўнамоцтва’ (Гарб.) запазычаны са ст.-польск. moc (Карскі, Труды, 312; Мядзв.; Кюнэ, Poln., 78; Пальцаў, Лекс. і гр., 38; Крапівін, Бел. лекс., 88; Булыка, Лекс. Запазыч., 208). Аналагічна моцны. Сюды ж моцна (моцно, моцнэ), мацнава́ты, моцнасць (Нас., Гарэц., Булг., Касп., ТС, Сл. ПЗБ), мацне́ць ’набірацца сіл, рабіцца мацнейшым’, мацне́ць ’сцягваць, узмацняць’ (ТСБМ, Нас.).

Моцё ’малако’ (з дзіцячай мовы) (Бес.). Укр. лэмк. моцьо́ ’тс’. Утворана ад першага складу зах.-палес. лексемы молоко. Параўн. молё.

Моцка браць ’рабіць поўны паварот плытом’ (Кольб.). З польск. mocko ’поўным паваротам’.

Моццянка ’дуда з 7 дудачкамі’ (Нік. Очерки, 2, 1892) — відаць, мацця́нка, якое з польск. multanka (mulitanka, mutyanki) ’дудка, дудачка, кобза’.

Моцыя ’супрага, праца ў суполку, гульня ў сполку’ (Бяльк.), рус. ёнаўск. (ЛітССР) моция ’ўдзел некалькіх асоб у адной справе, аперацыі’, в моцию ’разам’. Праз польск. mocja з лац. mōtio ’рух, душэўны рух, парыў, эмоцыя’.