Мож, можа, можэ ’быць можа, напэўна, магчыма’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Бяльк., Растарг., Мат. Маг., ТС; КЭС, лаг.; гор., паўд.-усх., КЭС). Да магчы́ (гл.). У мадальным значэнні выступае ў форме 3‑й ас. адз. л.
Можна, можне, мажню́сенька, мо́жно, можны ’ёсць магчымасць, дазваляецца’, ’вельмі магчыма’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Яруш., Янк. 1, Сл. ПЗБ, ТС; глус., Мат. Маг.). Прыслоўе, утворанае ад прыметніка можны, параўн. ст.-бел. можный (XIV ст.) ’які можа адбыцца, ажыццявіцца, магчымы’ (Булахаў, Гіст., 139), прасл. mož‑ьnъ‑jь < прасл. mogti > магчы́ (гл.). Канчатак ‑не, магчыма, пад уплывам польск. мовы. Сюды ж можнасць ’магчымасць’ (Гарэц.).
Можны ’багаты, заможны’, можнасць ’заможнасць’. (Нас.), ст.-бел. можный ’тс’, ’які мае ўладу’ (XIV ст.), ’магутны, уплывовы’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. możny ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 37).