Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Мога ’можа’ (Ян.). У выніку выроўнівання паводле 1‑й ас. адз. ліку магу. Да магчы́ (гл.).

Могаліцы ’месца, дзе хаваюць нябожчыкаў’ (КЭС, лаг.); маладз., валож. могальнік ’тс’ (ДАБМ, к. 318; Сл. ПЗБ), могільнік ’тс’; ’старажытныя могілкі’ (ТСБМ, Др.-Падб.), могілкі, муогілкі ’могілкі’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб.; ДАБМ, к. 318; Сцяшк., Шат., Касп., Бяльк., Растарг., Сл. ПЗБ, Янк. 1), віц., гродз. магілкі (ДАБМ, к. 318), магільнік (Сл. ПЗБ), мін., краснап. магільле (Яшк., Бяльк.), віл. магі́ляцы (Яшк.), могліцы, моліцы, могіліцы, моглыці, могліца, моглыца, моглыцы ’тс’ (ДАБМ, к. 318; Сцяшк., Сержп., Жд. 1, Кліх, Касп., Сцяц., Сл. ПЗБ; ТС; палес., Нар. лекс.; Сл. Брэс.; Шатал.). Семантычная калька з балтыйскіх моў, параўн. літ. kãpas ’магіла’ — kapaĩ ’магілы’, ’могілкі’. Да магі́ла (гл.), якое на бел. тэрыторыі выступае з памяншальнымі суфіксамі ‑ъk і ‑ic‑. Гл. таксама Зданцэвіч, LP, 8, 1960, 344.

Могці ’магчы’ (ТС). Да магчы́ (гл.). Аб мене ‑чы > ‑ці гл. Карскі 2-3, 277–278. Незвычайнасць націску на 1 складзе.