Зо́лак ’пачатак світання’. Рус. пск. зо́лок ’тс’. Паводле Даля (1, 691), таго ж кораня, што золата, жоўты. Тады тую ж форму мае злак, злакі (гл.). Семантычная сувязь з і.-е. коранем *gʼhlōʼ, да якога ўзводзяцца зялёны, зала́ 1, золата, верагодная, тым больш што ў сям’і гэтых слоў ст.-англ. glōm ’прыцемак, паўсвятло’ (у жоўты корань пачынаўся з *g‑). Шыманскі, RS, 40, 1, 43–45; Коген, Запіскі, 2, 9, 88.
Зо́лата. Рус., укр. зо́лото, польск., серб.-луж. złoto, палаб. zlåtă, чэш., славац., zlato, славен. zlató, серб.-харв. зла̑то, балг. зла̀то, макед. злато. Ст.-слав. злато. Ст.-рус. золото (1339 г.). Ст.-бел. золото (Марч., дыс.), злото < польск. (Гіст. лекс., 92, XV ст.; Булыка, Запазыч.), злато < ст.-слав. Прасл. zolto < і.-е. *gʼhlo‑, *gʼhel‑: літ. дыял. žel̃tas ’залаты’, лат. zèlts ’золата, залаты’, ням. Gold ’тс’, ст.-інд. híranyam, ст.-іран. zaranya ’золата’. Шанскі, 2, З, 105; Фасмер, 2, 103–104; Махэк₂, 716; Скок, 3, 656–657; БЕР, 1, 644–645; Траўтман, 368; Покарны, 1, 430. Пра развіццё значэння ў ст.-бел. прыметніка золотый гл. Булахаў, Прыметнік, 3, 89–90.
Зо́лкі ’сыры, пранізлівы’. Рус. арханг. золко́й ’кіслы’. Прыметнік ад zol‑ (гл. золь 1) з суфіксам ‑ъk‑. Трубачоў, Слав. языкозн., V, 179.
Золь 1 ’сырое, пранізлівае надвор’е’, дыял. зала́ (Касп.), заліна́ (Сл. паўн.-зах.). Укр. зола́ ’сыры халодны вецер’. Прасл. дыялектызмы zolь, zola, роднасныя ням. kühl ’прахалодны’, лац. gelū ’холад, мароз’. І.‑е. *gel(ǝ)‑ ’холад(на), замярзаць’. Трубачоў, Слав. языкозн., V, 179; Покарны, 1, 365–366. Аднак zolь можа тлумачыцца з *gʼ‑ а не з *g‑, таму трэба, відаць, рэканструяваць і.-е. корань, прыклады для якога даюцца ў Покарнага толькі з моў kentum, як *gʼel(ǝ)‑.
Золь 2 ’калоідная сістэма з дробных часціц у нейкім іншым асяроддзі’ (БРС, БелСЭ). Інтэрнацыяналізм на базе скарочанага лац. solutio ’раствор’. Пачатковае з‑ указвае на верагоднасць ням. пасрэдніцтва для рус. (як і польск.), адкуль у бел.