Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Дынаміт ’дынаміт’ (БРС). Рус. динами́т, укр. дунамі́т. Назва, якую прыдумаў вынаходнік дынаміту Нобель на аснове грэч. δύναμις ’сіла’ і якая зрабілася міжнароднай. Параўн. ням. Dynamit, франц. dynamite. Гл. Фасмер, 1, 515 (дадатак Трубачова); Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 122.

Ды́нда ’гультай’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Сл. паўн.-зах., запазычанне з літ. dìnda ’тс’. Параўн. ды́ндаць ’хадзіць без справы’, якое ўзята з літ. dìnduoti (Сл. паўн.-зах.).

Ды́ні ’пахвіны’ (Сл. паўн.-зах.). Гэту лексему можна лічыць рэліктам на бел. глебе прасл. *dymę (р. скл. *dymene). Параўн. у Трубачова, Эт. сл., 5, 202 (без бел. матэрыялу): чэш. dymě ’пах’, в.-луж. dymjo, польск. dymię, серб.-харв. dimje, ст.-рус. дымѣ. У бел. мове ўзнікла новая форма — *dynʼa (магчыма, з *dymʼa > *dymja > *dymnʼa > *dynʼa).

Ды́ня ’дыня’ (БРС). Слова, вядомае ў многіх слав. мовах: рус. ды́ня, укр. ди́ня, польск. dynia, чэш. dýně, серб.-харв. ди̏ња і г. д. Паходжанне слова не вельмі яснае. Ёсць версія аб сувязі з дзеясловам дуць (першаснае значэнне ’надутая’). Іншыя думаюць аб запазычанні з розных моў, што таксама не вельмі надзейна (дакладнага прататыпа няма). Агляд шматлікіх версій гл. у Фасмера, 1, 559.