Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Бло́га ’аблога, поле, якое не засяваецца год, два і болей’ (Яшкін). Дэкампазіцыяй марфалагічных элементаў з абло́га (гл.). Слова аблога (*ob(ъ)‑loga, прэфікс і аснова log‑: leg‑ ’ляжаць’) трансфармавалася ў выніку этымалагічнай непразрыстасці і змены марфалагічных меж (абло́гаа‑бло́га > бло́га).

Бло́нне ’адкрытае месца, поле’ (Нас.), ’роўная нізіна, заліўны луг’ (Яшкін). Запазычанне з польск. błonie ’луг, паша, выган’. Параўн. бало́на2 (там і літ-ра).

Блонь ’брушная плява’ (Нас.). Рус. блона ’абалонка, паслед’. Параўн. ст.-бел. блонка ’абалонка, плеўка’. Запазычанне з польск. błona ’абалонка, плява, плеўка’. Фасмер, 1, 176. Гл. яшчэ бало́нкі (там і іншая літ-ра).

Блот ’валацуга’ (Яўс.). Параўн. блатаваць ’валацужнічаць’, блатны ’валацужны’ (Яўс.). Блот — гіперкарэктнае ўтварэнне ад блатаваць ці блатны. Пад націскам аднаўляецца неэтымалагічнае о (параўн. знайсцізнойдзем; параўн. яшчэ: барса́ць < борса́ть, *бърс‑, але з новым націскам бэ́рсаць, дзе неэтымалагічнае э).

Бло́тнік металічны абруч над колам веласіпеда ад гразі’ (Сцяц.). З польск. błotnik ’тс’ (да błoto гразь’).

Бло́ціць ’травіць пасевы, сенажаці’ (Янк. Мат.). Здаецца, запазычанне з польск. błocić ’пэцкаць’ (ад błoto ’балота, багна’). Параўн. кантэкст: «Ня столькі зье́лі тае канюшы́ны, ко́лькі збло́цілі».