Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Блаві́сночка «ритуальный хлебец, величиной с яйцо, который пекли на благовещенье из ’первого’ теста, святили и сохраняли в течение года» (Клім.). З *благовістн‑очка (да ўкр. благові́сний, благовіст).

Благаслаўля́ць. Рус. благославля́ть, укр. благословля́ти і г. д. Усё запазычана з ст.-слав. благословити, якое з’яўляецца калькай з грэч. εὐλογεῖν. Фасмер, 1, 171; Шанскі, 1, Б, 133; Брукнер, 31; параўн. яшчэ Махэк₂, 55. У народнай мове розныя скарачэнні (параўн. баславі́ць, бласлаўляць). Але Машынскі (Pierw., 85, 316) бачыць у праславянскім (!) *bolgosloviti самастойнае ўтварэнне (не кальку з грэч.!) з іранскімі сувязямі. Вельмі няпэўна.

Блага́ць ’прасіць, угаворваць’ (ст.-бел. благати). Укр. блага́ти, польск. błagać (польск. слова з чэш. мовы; Слаўскі, 1, 35). Лічыцца запазычаннем з польск. błagać ’тс’. Параўн. Машынскі, Pierw., 85; Булыка, Запазыч. Паводле іншай версіі, усх.-слав. словы — гэта новаўтварэнне, якое ўзнікла на базе запазычання з ст.-слав. благо, блажити. Так Рудніцкі, 140 (услед за Агіенкам).

Благі́ ’дрэнны, худы’. Рус. благо́й ’дрэнны’, укр. благи́й дрэнны, стары, бедны, слабы’, польск. błahy ’малы, нязначны’ (запазычанае з укр.; Слаўскі, 1, 35). Ёсць некалькі этымалогій: 1) усх.-слав. благъ ’дрэнны’ — запазычанне з ст.-слав. (ц.-слав.) благъ добры’. Значэнне ’дрэнны, бедны і г. д.’ развілося як вынік табуістычнага словаўжывання (Праабражэнскі, 1, 27–28; Фасмер, RS, 5, 125; Слаўскі, там жа, Зяленін, Табу, 2, 155); 2) усх.-слав. благъ дрэнны’ да прасл. blagъ ’дрэнны, слабы’, якое быццам роднаснае з лац. flaccus ’слабенькі’, грэч. βλάξ ’вялы, расслаблены’ (трэба адрозніваць прасл. bolgъ ’добры’ і blagъ дрэнны’). Так Бернекер, 58; Міклашыч, 13 і інш. Першая версія, здаецца, больш абгрунтаваная (паколькі значэнне ’дрэнны’ можа быць секундарным). Слаўскі, 1, 36; Фасмер, 1, 171; Рудніцкі, 140. Да благі́ адносіцца і дзеяслоў блажэ́ць ’худзець’. Фрэнкель (45–46) лічыць, што для благі́ ’дрэнны’ дакладная адпаведнасць — літ. blagnas.

Блажэ́нны (БРС). Як і рус. блаже́нный, запазычанне з ц.-слав. (блаженъ). Бел. слова запазычана, магчыма, праз рус. Параўн. Фасмер, 1, 171; Шанскі, 1, Б, 134.

Бла́зан. Рус. дыял. бла́зень ’прастафіля; дурнаваты; жартаўнік’, укр. бла́зень ’дурань’, польск. błazen, чэш. blázen ’вар’ят; дурны і г. д.’ Сюды ж дзеяслоў *blazniti ’абдурыць, дурыць, вар’яцець’. Ст.-рус., ст.-слав. блазнъ ’памылка’. Усё да праслав. blazniti ’памыляцца; дурыць’, blaznъ ’памылка, спакушэнне і г. д.’ З першапачатковага абстрактнага значэння развілося потым больш канкрэтнае ’дурань, вар’ят, звар’яцелы’ (параўн. развіццё значэння ў blędь: ст.-слав. яшчэ ’памылка і да т. п.’, а ва ўсх.-слав. мовах і ’meretrix’). Этымалогія прасл. blazniti, blaznъ не вельмі ясная. Можа, да лат. blāzt ’мігаць’, blāzma ’міганне, бліск, водбліск’. Гл. Фасмер, 1, 171–172 (там і агляд іншых версій); Брукнер, 30; Бернекер, 59; Слаўскі, 1, 36; Махэк₂, 55; Рудніцкі, 142. Ст.-бел. блазен, блазан Булыка (Запазыч.) лічыць паланізмам. Сюды далей адносяцца: бла́зан ’свавольнік’ (Сцяшк. МГ), бла́зен ’малакасос’ (Нас., Касп.), бла́зян ’падлетак’ (Сцяшк. МГ), ’малакасос’ (Шат.), бла́зні ’малеча’ (Бяльк.), блазню́к ’малалетак’ (Бяльк.), блазно́та ’малады, малы’ (Бяльк.), ’дзетвара’ (Нас., Касп.).

Блака́да. Рус. блока́да, укр. блока́да. Запазычанне з ням. Blockade (польская крыніца не пераконвае), а гэта з раманскіх моў (параўн. ісп. blocquada, італ. bloccata). Фасмер, 1, 176; Шанскі, 1, Б, 142–143. Параўн. таксама застарэлае ням. Blocquada (> венг. blokád). Да гісторыі слова ў еўр. мовах гл. яшчэ MESz, 1, 313. Да ням. слова гл. Клюге, 85.

Блакірава́ць (БРС). Рус. блоки́ровать, укр. блокува́ти (апошняе, відавочна, з польск. blokować; суф. ‑ирув‑ати ва ўкр. мове няма). Запазычанне з ням. blockieren (а гэта, можа, з франц. bioquer). Фасмер, 1, 176; Шанскі, 1, Б, 142. Да гісторыі ням. слова гл. Клюге, 85.

Блакі́тніца ’птушка Parus coeruleus’ (БРС). Мабыць, калька з рус. лазо́ревка ’птушка блакітніца’ (з роду сініц), якое звязана з рус. лазу́рь, лазо́ревый ’блакітны’.

Блакі́тны. Ст.-бел. блакитний, блекитный, бленкитный і г. д. (з XVI ст., Булыка, Запазыч.). Укр. блаки́тний (з XVI ст.). Запазычанне з польск. błękitny ’тс’ (а гэта з чэш. blankytný; першакрыніцай лічаць с.-в.-ням. blancheit ’белы, сталёвабліскучы колер’; Слаўскі, 1, 36; Зарэмба, JP, XXX, 21–22; дакладней, першакрыніцай з’яўляецца с.-лац. blanketus, blanchetus, blanquetus, гл. Гебаўэр, Sl. stč., 1, 60; Махэк₂, 55, гл. далей Бернекер, 58; Рыхардт, Poln., 34; Кюнэ, Poln., 45; Шалудзька, Нім., 22; Рудніцкі, 142–143; Брукнер, 31).