Бляды́ ’бледны’ (БРС, Шат.), бляды ’тс’ (Яўс.; без націску). Укр. бліди́й, рус. дыял. бледо́й (звычайна бле́дный), польск. blady, чэш. bledý, ст.-слав. блѣдъ, балг. бле́ден, серб.-харв. бле̑д і г. д. Прасл. blědъ і, магчыма, blědьnъ. І.‑е. форма, мабыць, *bhlǝid‑os. Параўн. ст.-англ. blât ’бледны’, ням. blaß ’тс’, ст.-в.-ням. bleiʒa ’бледнасць’ і г. д. Гл. Бернекер, 60; Траўтман, 34; Праабражэнскі, 1, 31; Фасмер, 1, 173; Слаўскі, 1, 34; Брукнер, 28; Шанскі, 1, Б, 136–137; Рудніцкі, 147; БЕР, 1, 54–55. Гл. яшчэ бледны. Параўн. яшчэ ст.-бел. блядый (< польск. blady, гл. Булыка, Запазыч.). Можна думаць, што бля́ды ’бледны’ (Нас.) таксама паланізм (націск!).
Бля́кнуць (БРС, Нас.), укр. бля́кнути. Запазычанне з польск. blaknąć ’тс’ (гл. Рудніцкі, 143–144). Спакон вякоў усх.-слав. формы, рус. блёкнуть, укр. дыял. бле́кнути (паходжанне іх не вельмі яснае; Бернекер, 63, рэканструюе аснову *blьk‑, супраць чаго Фасмер, 1, 173; іншая магчымасць: *blěk‑, гл. Шанскі, 1, Б, 137, там і літ-ра).
Бляск (БРС, Шат., Сцяшк. МГ). Укр. бляск ’тс’. Падобныя формы ёсць і ў некаторых рус. гаворках (зах.): бля́скать, бля́скнуть. Бясспрэчнае запазычанне з польск. blask ’тс’ (< blěsk; Брукнер, 29; Слаўскі, 1, 34). У бел. мове была б адпаведнасць блеск. Параўн. і ст.-бел. бляск (Булыка, Запазыч.).
Блясна́ (БРС). Рус. блесна́ ’тс’. Фасмер, 1, 174 (а перад ім Буга, РФВ, 70, 101), указвае на сувязь з літ. blìzgė ’тс’. Няпэўна. Хутчэй, як лічыць Шанскі, 1, Б, 138, ад blěskъ ’бляск’.
Бля́ты від кузава воза; частка яго’ (Маслен.). Бясспрэчна запазычанне з польск. blat ’дошка і г. д.’ (вельмі многа значэнняў), а гэта з ням. Blatt (таксама шмат значэнняў, Варш. сл., 1, 163). Укр. блят (часткі розных прылад). Польскае пасрэдніцтва прымае Шалудзька, Нім., 22, супраць чаго Рудніцкі, 153 (прама з ням.).
Бля́ха. Рус. бля́ха (з XVII ст.), укр. бля́ха, дыял. блє́ха (укр. слова вядома з XV ст.). Запазычанне з польск. blacha ’тс’ < ст.-в.-ням. blëh, с.-в.-ням. blëch. Патабня, РФВ, 1, 262; Міклашыч, 14; Бернекер, 59; Праабражэнскі, 1, 32; Корбут, PF, 4, 427; Фасмер, 1, 180; Брукнер, 28; Шалудзька, Нім., 22; Рыхардт, Poln., 35; Кюнэ, Poln., 45. Памылкова Рудніцкі, 153 (непасрэдна з ням.; аб гэтым Краўчук, ВЯ, 1968, (4), 127). У бел. мове бля́ха засведчана з XV ст. (Булыка, Запазыч.). Вытворныя: бля́хар (Бяльк., Нас., Шат., Касп.), бляха́р (БРС), бляшаны́ (БРС, Шат.), бляша́ны (Нас., Касп.), бля́шанка (Шат.), бляша́нка (БРС, Нас., Касп.).
Бляя́ць (БРС, Бяльк., Шат., Касп., Сцяшк. МГ). Рус. бле́ять, укр. блія́ти, бле́яти, балг. бле́я, серб.-харв. бле́јати і г. д. Параўн. лат. blêt ’бляяць’, с.-в.-ням. blæjen. Дзеяслоў гукапераймальнага характару. Гл. Фасмер, 1, 174; Шанскі, 1, Б, 139.