Бло́га ’аблога, поле, якое не засяваецца год, два і болей’ (Яшкін). Дэкампазіцыяй марфалагічных элементаў з абло́га (гл.). Слова аблога (*ob(ъ)‑loga, прэфікс і аснова log‑: leg‑ ’ляжаць’) трансфармавалася ў выніку этымалагічнай непразрыстасці і змены марфалагічных меж (абло́га → а‑бло́га > бло́га).