Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Кацу́ба ’качарга’ (Сцяшк. МГ), кацу́ба ’кій з загнутай ручкай’ (Сл. паўн.-зах.), кацюба ’качарга’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. польск. kociuba ’тс’, укр. коцюба. Слаўскі (2, 318–319) рашуча сцвярджае, што геаграфія слова указвае на запазычанне польск. лексемы з укр. мовы (< коцюба), а не наадварот (Брукнер, 242, Бернекер, 536 і інш. меркавалі, што для ўкр. слова крыніцай была польск. мова). Зыходным з’яўляецца тур. kösübe, утворанае ад асновы kose· ’шураваць у печы; у вогнішчы’. Былі таксама спробы выводзіць слова кацу́ба з еўрапейскіх моў (ним.), але беспадстаўна. Бел. кацу́ба (з такім націскам) узята, відаць, непасрэдна з польск.

Качага́р ’рабочы, які абслугоўвае топкі паравых катлоў’ (ТСБМ, БРС). Параўн. рус. кочега́р, укр. кочега́р ’тс’. Паводле Шанскага, 2, К, 363, з’яўляецца ўласна рускім словам, якое ўпершыню адзначаецца ў слоўніку рус. мовы ў 1847 г. Мяркуюць, што ў рус. мове ўзнікла фармацыя ад слова кочерга пры дапамозе суфікса ‑ар*кочергар. Гэта ўтварэнне не захавалася і хутка (дысіміляцыяй) трансфармавалася ў кочегар. Гл. Фасмер, 2, 357; Гараеў, Доп. I, 21. Але дзіўна, што «стадыя» кочергар так хутка знікла, не пакінуўшы рэальных слядоў. Трэба дапусціць досыць доўгае існаванне слова ў вуснай форме.

Кача́н ’плод капусты: шчыльна звітыя ў галоўку капусныя лісты’ (ТСБМ, БРС, Сцяшк. МГ); таксама ’цвёрдая частка галоўкі капусты, ад якой растуць лісты; пачатак кукурузы’ (Сцяшк. МГ). Параўн. рус. коча́н, укр. коча́н, кача́н, польск. koczan, kaczan, чэш. kočan ’пэўная расліна’, балг. коча́н, серб.-харв. ко̀ча̑н, макед. кочан. Прасл. форма kočanъ (агляд матэрыялу гл. у Фасмера, 2, 356; Трубачова, Эт. сл., 10, 104–105). Трубачоў (там жа. 104) лічыць, што мы маем справу з утварэннем пры дапамозе суф. ‑ʼanъ (‑ěnъ?) ад таго ж кораня, што і *koča, *kočera, *kočerъ з агульнай семантыкай чагосьці, што ўзвышаецца, тарчыць і да т. п. Вельмі разгалінаванае сямейства слоў.

Ка́чар ’самец качкі’ (ТСБМ, БРС, Сцяшк. МГ, Сл. паўн.-зах.), таксама ка́чур. Зафіксавалі ўжо ў ст.-бел. мове ў форме качоръ (XVI ст.); гл. Булыка, Запазыч., 144. Лічыцца запазычаннем з польск. мовы. Зыходным з’яўляецца польск. kaczor ’самец качкі’, вядомае ў помніках з XV ст. З польск. крыніцы ўзяты таксама рус. дыял. качу́р, укр. качур. У аснове ляжыць мяркуемае зах.-слав. *kača ’качка’, расшыранае суфіксам ‑erъ (параўн. прасл. *goserъ). Гл. Слаўскі, 2, 15; Кюнэ, Poln., 61, Фасмер, 2, 214 (Фасмер адзначае, што зах.-слав. слова ўтворана ад памяшнальнай формы ўласнага польск. імя Katarzyna); Брукнер, 216; Бернекер, 1, 465.

Качарга́ ’жалезны прут, сагнуты на канцы, для перамешвання паліва ў печы, выграбання попелу і пад.’ (ТСБМ, БРС, Касп., Шат., Сцяшк. МГ, у Нас. ’драўляная крывуля’). Параўн. рус. кочерга́, укр. коче́рга, кучу́рга, польск. koczarga, дыял. koczerka. Марфалагічная будова слова вельмі спрэчная. Па адной версіі, утварэнне суфіксам *‑g‑ (як у рус. четверг) на базе такіх слоў, як рус. кочера́ ’сукаваты ствол’ (параўн. Фасмер, 2, 358; Фасмер, 4, 35, дзе абараняецца існаванне суф. *‑g; Слаўскі, 2, 322, дзе таксама дапускаецца магчымасць суфікса ‑ga). Некаторыя дапускаюць у якасці крыніцы гіпатэтычнае цюрк. *köčirga (Слаўскі, 2, там жа). Гл. яшчэ агляд у Трубачова, Эт. сл., 10. 105–106 (дзе падтрымліваецца існаванне суфікса ‑g‑).

Качары́га рэшткі храпкі капусты з коранем’ («качарыгі — пні ад капусты, як ссякаюць») (Сл. паўн.-зах.). качарэжка ’цвёрдая частка галоўкі капусты’ (Сцяшк. МГ, Касп.). Пад праформай! *kočerbga, *kočbrga Трубачоў (Эт. сл., 10, 105–106) падае шмат слав. слоў такой структуры, у тым ліку рус. кочерыга, кочерыжка і дыял. бел. (Сл. паўн.-зах.) качарыга ’качарыжка з коранем’. Трубачоў (там жа, 106) мяркуе, што зыходным можна лічыць *koćera (гл. пад качарга). да якога дадаецца суф. ‑g‑ з рознымі другаснымі агласоўкамі (аб якіх, дарэчы, пісаў яшчэ Шахматаў, ИОРЯС, 7, 1902, 358).

Кача́ць ’качаць’ (ТСБМ, БРС, Касп., Сцяшк. МГ); ’качаць бялізну’, ’качаць, валяць’, ’раскачваць цеста’ і г. д. Параўн. ст.-рус. качати ’гайдаць, хістаць’, рус. кача́ть ’калыхаць, хістаць’, укр. кача́ти ’катаць’, ’качаць бялізну’, ’качаць цеста’. Далей параўн. польск. дыял. kociać się ’качацца, валяцца і да т. п.’, чэш. káceti ’валіць, разбураць’, káceti se ’валіцца’, ст.-славац. káceť ’рубіць (лес)’, славац. (дыял.) kácat sa ’хістацца’. У аснове гэтага дзеяслова са шматлікай семантыкай, але досыць празрыстай формай, ляжыць зыходнае *katjati (), якое з’яўляецца ітэратыўна-дуратыўным утварэннем да прасл. *kotiti. Пры гэтым атрымліваецца аблаўтная форма вакалізма (a < ō < о). Параўн. Трубачоў, Эт. сл., 164.

Ка́чка ’вадаплаўная птушка сямейства качыных з шырокай пляскатай дзюбай і кароткімі шырока расстаўленымі лапкамі’ (ТСБМ, БРС, Касп., Нас. і інш.). У бел. мове гэта слова зафіксавана ў помніках як запазычанне з польск. kaczka на пачатку XVI ст. (гл. Булыка, Запазыч., 144). Як адзначае Слаўскі (2, 14), у польск. мове, як ва ўсіх зах.-слав. мовах (акрамя н.-луж.), не засведчана наогул старая назва качкі *ǫtу. Зах.-слав. *kačьka выводзіцца некаторымі даследчыкамі ад імя *Katerina (Бернекер, 1, 465; Брукнер, 212; Фасмер, 2, 214; Кюнэ, Poln., 61 і інш.). Паводле Слаўскага, там жа, 15, хутчэй трэба думаць аб гукапераймальным паходжанні слова.

Качу́лка. Гл. кацёлка.

Качэ́ўе ’стаянка качэўнікаў, а таксама мясцовасць, на якой качуюць’, качэўнікі ’народ, племя, якія вядуць качавы спосаб жыцця’, качавы́ ’які не мае аселасці; вандроўны’, ’звязаны з частай пераменай месца жыхарства’ (ТСБМ); качава́ць ’весці неаселы спосаб жыцця’. Ужо ў ст.-рус. мове было слова кочевати. Гэта запазычанне з цюрк. моў. Параўн. уйг., чагат. köč ’паездка, падарожжа, перасяленне’, köčmäk ’качаваць’. Гл. Фасмер, 2, 357. Корань köč‑ ’качаваць’ сустракаецца ў многіх цюрк. мовах. Параўн. яшчэ Шанскі, 2, К, 362.