Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ні́цма ’ніц, тварам уніз’ (Кліх, Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ, ТС), ’стрымгалоў’ (Шат.). Да ніц1 (гл.), прыслоўе ўтворана пры дапамозе суфікса ‑ма, па паходжанню — назоўнікавы канчатак тв. скл. падв. л. (Карскі 2-3, 67). Шуба (Прыслоўе, 58) бачыць у ім кантамінацыю формы ніцам (гл.) з канчаткам тв. скл. і дзеясловаў на ‑ма (тыпу ле́жма).

Ніцно́та ’звышмодная ў адзенні і ў сваіх паводзінах жанчына’ (міёр., З нар. сл.). З адмоўя ні (‑не) і цнота ’сціпласць, неразбэшчанасць’ (гл.); відаць, мясцовае ўтварэнне на базе польск., niecnota ’нікчэмнік, гультай, нахабнік’.

Ні́цы ’нізкі, паніклы (звычайна пра дрэва)’ (Сл. ПЗБ, Касп.), ’апушчаны ўніз’ (Сцяшк. Сл.), ’скрытны, пануры’ (Касп., Бяльк.), ’скрытны; хітры, няшчыры’ (Нас.), ’змрочны, пануры’ (ТС), ’подлы, ганебны’ (Ян.), ’пахмурны, непагодлівы’ (Сл. ПЗБ, ТС), укр. ни́ций ’подлы, нізкі, пошлы’, рус. ни́цый ’нізкі, паніклы; подлы’. Параўн. ц.-слав. ниць, прыслоўе ’ніц, ніцма’ і прыметнік ’пахілены ўперад’, усё да *nicь (гл. ніц1). Спробы вывесці значэнне ’пахмурны, хмурны’ са значэння літ. nykýs ’хмурны’ (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1972, 1, 80) непераканальныя, бо указанае значэнне натуральна выводзіцца са значэння ’навіслы, змрочны’, фармальна ж беларускае слова не можа быць запазычаннем з літоўскай.

Ніць ’прадзіва’ (Яруш.). Гл. ні́тка.

Ніцю́к ’німала’ (Нас.). Да цюк (выклічнік), гл. цюкаць ’стукаць’.

Ніця́нікі ’лапці, зробленыя з нітак’ (дзятл., Сл. ПЗБ), нацянькі ’тс’ (навагр., Жыв. сл.). Ад ніцяны ’зроблены з нітак’, гл. ніць.

Нічаве́й ’старасцень вясенні, Senecio vernalis L.’ (віц., Кіс.). Няяснае магчыма, кантамінацыя дзвюх народных назваў расліны: нічуйвецерУ, сухавея > нічавей, гл. нячуй‑вецер.

*Нічаге́за (нічогеза) ’злая жанчына’: Той то вельмі добрэз‑ ный, а вона нічогеза (ТС). Ад нічогі ’дрэнны, злы’, экспрэсіўны суфікс ‑еза, параўн. малёнезя ’немаўля’ (Карскі 2-3, 31).

*Нічаго́та (нічогуотэ) ’нікчэмнасць’ (беласт., Сл. ПЗБ). Ад нічогі ’дрэнны, нікчэмны’, суфікс ‑ота.

Ні́чальніцы ’ніты, частка кроснаў, з дапамогай якіх утвараецца зеў у аснове’ (Кліх; валож., навагр., Жыв. сл.; свісл., воран., Шатал.; Сцяц., Жд. 1, Сцяшк.; карэл., Янк. Мат., Сл. ПЗБ), сюды ж вучаніцы (талач., Шатал.; Бес., Уладз.; вільн., беласт., Сл. ПЗБ), укр. ничельниця, ничениця ’тс’, рус. начальница, нительница, ничелки, ниченицы ’тс’, польск. niczelnica, nicielnica ’тс’, славац. niteťnice ’тс’, серб.-харв. дыял. nJčalnica, ničanice ’частка ткацкага стану’ (HDZb., 3, 140), балг. ншцелки ’тс’. Згодна з Махэкамг (399), зыходнай формай быў прыметнік ^nitelj‑ьnъ, дзе ‑tel‑ адпавядае суфіксу, што абазначаў дзеяча, які далучаецца да кораня *пі‑ (< і.-е. nei‑ ’весці’), формы без -/- у выніку народнаэтымалагічнага збліжэння з *пНь ’прадзіва, нітка’. Сумніцельна; наяўнасць амаль паўсямесна паралельных форм без -/-, якія выводзяцца з *пііьпь ’ніцяны’, параўн. віц. ніцініца, нічаніца ’тоўстая нітка (для нітоў)’ (Касп.), сведчыць аб другасным характары названых форм з -/-. Гл. заўвагі Слаўскага (Slavica: Wybr. studia. Wrocław etc., 1989, 134) адносна інавацыйнага характару балг. нищелки, а таксама рус. начальные (начальные) доска ’дзве паралельныя дошчачкі з ніцянымі петлямі, у якія прапускаюцца ніткі асновы’, што сведчыць пра аддзеяслоўнае паходжанне форм з відаць, ад ніціць (*піШі): рус. начальные доски > ничальницы. Інавацыйнае паходжанне названых форм тлумачыцца, відаць, зменамі ў тэхналогіі працэсу — ужываннем спецыяльных прыстасаванняў (дошчачак замест вяровачак і пад.).