◎ Нікара́пла ’няўклюда’ (Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў слоўніка, зыходная форма літ. kerėpla ’нязграбная істота’; ні (< не?) мае, відаць, узмацняльнае значэнне.
Ні́каць ’хавацца ў кутках, схіляць галаву’ (Нас.), ’шукаючы, заглядваць усюды’ (круп., Нар. сл.; Касп.), ’выглядваць; хадзіць сюды-туды’ (Мат. Гом., Ян.), ’прыглядацца’ (Сл. ПЗБ), ’сланяцца па кутках, хадзіць без мэты’ (Шатал.), ’заглядаць, куды не просяць’ (Янк. 3.), ’сноўдацца без справы’ (Пал.), сюды ж нік ’зірк’ (Янк. 3.), укр. ника́ти ’хадзіць, бадзяцца, сноўдацца, усюды заглядваючы’, рус. ни́кать ’даваць нырца; хадзіць без справы, без мэты’, славен. nikati ’адмаўляць; нахіляцца’. Прасл. *nikati з першапачатковым значэннем ’схіляць галаву да зямлі, нахіляцца’ (Махэк₂, 399), роднаснае літ. nỹkti ’слабець, панікаць’, прус. neikaut ’бадзяцца, сноўдацца’ і інш. Мяркуецца, што трэба адрозніваць разгледжанае *nikati 1 ад nikati 2, прадстаўленага ў дзеясловах тыпу ўнікаць, рус. проникать і пад., роднаснага літ. įnikti ’горача ўзяцца за што-небудзь’ (Фасмер, 3, 74; Махэк₂, 399; Бязлай, 2, 223).
◎ Нікбіць ’губіць, нішчыць; ужываць на зло’ (Нас.). Няясна; зыходным здаецца назоўнік ⁺нікба ’знішчэнне, згуба’ ад нікнуць ’знікаць, гінуць’ (гл.).
◎ Ніква́ ’топкае балота, дрыгва’ (ТС). Вытворнае ад нікнуць ’гінуць, знікаць’ (гл.) паводле тыповай для назваў балот словаўтваральнай мадэлі, параўн. маква, багва і пад., сэнс — ’гіблае балота’.
Ні́кель. Запазычана праз ням. Nickel са швед. kopparnickel, nickel ад імя ўласнага Nikolaus, першапачаткова ’гном, падземны дух’ (Фасмер, 3, 74).
◎ Ні́кі злуч. ’ні’, звыч. пры параўнанні: нʼикʼи табойу дзяўчыну ўзʼаў (параўн. ні табою = лепш за цябе…) (бераст., Сцяшк. Сл.). Хутчэй за ўсё з *nitiß параўн. славен. niti, серб.-харв. нити, макед. нити ’ні’, што ў сваю чаргу ўяўляюць спалучэнне *пі у параўнальнай функцыі з узмацняльнай часціцай *ti, якая можа выступаць ў такіх спалучэннях і ў іншых варыянтах, параўн. балг. huto ’ні’, ст.-чэш. niť ’тс’ і інш. (ESSJ SG, 2, 499–500). Пераход г’ > /с’ у беларускіх гаворках звязваюць з ятвяжскім субстратам (Атрэмбскі, Gramatyka, 1, 357). Гл. таксама Цыхун, БЛ, 28, 64–65.
Ні́кнуць ’знікаць, гінуць’ (Сл. ПЗБ), ’знікаць, схіляцца уніз’ (Нас., Гарэц.), ’нікнуць, вянуць’ (Яруш.), сюды ж ні́клы ’паніклы’ (Гарэц.), ’кволы’ (Сл. ПЗБ). Формы зак. трывання да *nikati 2 (гл. ні́каць), у значэнні якіх магчыма кантамінацыя з *nikati 1 (гл. знікаць), параўн. нікну́ць ’заглянуць’ (ТС).
Ніко́лі ’ніколі, ні ў якім выпадку’ (Нас., ТС, Пятк., Касп.), укр. ніко́ли, славац., чэш. nikoli, н.-луж. nikul, nikula, в.-луж. nikoli, nykoly. Адмоўная часціца ні з займеннікавым прыслоўем калі (< *koli, Махэк₂, 399; ESSJ SG, 2, 356).
◎ Нікольнік ’лешч, які нерасціцца ў сярэдзіне мая’ (Жук.). Ад Школа ’царкоўнае свята ў гонар святога Міколы-цудатворца’.
◎ Ні́кпачын, нікпочын ’нядаўна, толькі што’ (жытк., Мат. Гом.; ТС). Цёмнае слова; другая частка асацыіруецца з пачынаць, параўн., напрыклад, пачынак ’пачатак’ (Мат. Гом.), або спалучэннем + /Ш чыне, г. зн. ’пасля дзеі (падзеі, акта)’, гл. чын.