Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ніз ’ніз, ніжняя частка’ (Яруш.), ’ніз; падлога’ (Касп.), ’ніз; даліна’ (ТС), ’нізіна; падол’ (Сл. ПЗБ), ’ніжняя частка; падол’ (Мат. Гом.), укр. низ ’ніз, нізкае месца’, рус. низ ’нізіна’, польск. дыял. niz ’нізіна’, чэш., славац. niz ’ніз, уніз’, славен. niz ’уніз’, серб.-харв. ни̑з, низ ’нізіна; уніз’, макед. низ ’уніз; па; праз’, балг. низ. Прасл. *nizъ ’уніз’ з і.-е. *ni‑, *nei‑ ’ніз’, параўн. ст.-інд. ni‑ ’уніз’, ст.-перс. niy ’тс’, ст.-в.-ням. nidar ’тс’ і пад.; канцавое ‑z‑ можа быць аналагічным адпаведнаму элементу ў *vъz‑ ’уз-’, prězъ ’праз’ і інш. (Фасмер, 3, 73; Махэк₂, 400; Бязлай, 2, 224; ESSJ SG, 1, 131).

Ніза́ць ’нанізваць’ (Гарэц., Яруш.), ’нанізваць, сцябаць’ (Нас.), ’нанізваць, бадаць’ (Сл. ПЗБ), ’нанізваць, наколваць’ (ТС), сюды ж, відаць, і кобр. ныза́ты ’штурхаць’ (Жыв. сл.), укр. низа́ти ’нанізваць’, рус. низа́ть ’нанізваць; бадаць; біць, сцябаць’, польск. nizać ’нанізваць, навязваць’, н.-луж. nizaś ’тс’, славен. nizati ’тс’, серб.-харв. ни́зати ’тс’, макед. ниже ’тс’, балг. ни́жа ’тс’. Прасл. *nizati ’пратыкаць, працінаць’, суадноснае з *nьziti (параўн. рус. вонзить, пронзить і інш., а таксама нож, гл.), што ўзыходзіць да і.-е. *neg̑h‑ ’працінаць, калоць’, параўн. с.-ірл. ness ’рана’ (Фасмер, 3, 73; Шустар-Шэўц, 13, 1005; Бязлай, 2, 224).

Ні́збіна (нізьбіна) ’нізіна’ (рэч., Нар. сл.). Магчыма, ад незафіксаванага *нізьба ’нізкае месца, нізіна’ або кантамінацыя нізіна × лажбіна.

Нізва́ння ’ніколькі’ (Касп.), ні званьня ’зусім нічога, нічуць’ (Шат.). Скарочанае з выразу ні звання не засталося (пра абсалютнае знікненне), дзе званне ’назва, найменне’.

Нізве́сна ’невядома’ (Ян.). З рус. неизвестно ’тс’.

Нізвіня́ць ’прабачаць’ (Грыг.). Дэфармаванне рус. извинять ’тс’.

Нізіперніца ’гусялапка’, нізіпернік ’тс’ (Сл. ПЗБ), нізіпірсь‑ ніца ’тс’ (Бяльк.), нізыпірніца ’тс’ (Сл. ПЗБ), нізіперснік, нізіперсніца ’трыпутнік’ (Кіс.). Разам з нізіпірсніца ’нарыў’ (Сл. ПЗБ) узыходзіць да між(ы)перс(т)піца ’расліна (трыпутнік, гусялапка і інш.)’ і ’хвароба (нарыў, прэласць паміж пальцаў)’ (гл.).

Ні́зкі ’невысокі’ (Яруш., ТС), ні́зкі́ ’невысокі; нізінны; дрэнны па якасці’ (Сл. ПЗБ), укр. низьки́й ’невысокі’, рус. низкий ’тс’, польск. nizki ’тс’, чэш. nízký ’тс’, славац. nizky ’тс’, в.-луж., н.-луж. niski ’тс’, славен. nizek ’тс’; серб.-харв. ни̏зак ’тс’, макед. низок ’тс’, балг. ни́сък ’тс’ (< низък), низък ’нізкі (у маральных адносінах)’. Прасл. *nizъkъ, вытворнае ад *nizъ, гл. ніз. Прыватнае значэнне ’блізарукі’, параўн. нізкі на вочы (Сцяц., Жд. 1, Ян., ТС), нызкий на вочы (Клім.), параўн. укр. низький на очі, рус. низкий на глазы, літ. žemių, akių развілося, відаць, на базе ’той, які нізка схіляецца (каб разглядзець нешта)’.

Нізну́ць ’парнуць вострым прадметам; раптоўна зашыцца’ (ТС), ’ударыць’ (Ян.). Гл. нізаць.