Лажбі́на ’паніжанае месца’ (Інстр. 1), ’нізіна’ (Яўс.), рус. ложбина ’неглыбокі роў, упадзіна’. Бел.-рус. рэгіянальнае ўтварэнне ад лог (гл.) і суф. -ба (< ‑ьba) з пазнейшым наслаеннем ‑ін‑а. Сюды ж лажбінны ’нізінны’ (Яўс.). У іншых славян без ‑б‑, напр., чэш. ložina ’тс’, славен. ložína ’поле на стромай гары, якое нельга араць, а толькі капаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)