Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ніссялю́ба ’неахвотна’ (жлоб., Мат. Гом.). Няясна; апошняя частка суадносіцца з любіць (гл.).

Ністо́жыць ’знішчаць’ (ТС). Відаць, з Зніштожыць з распадабненнем зычных, што ў сваю чаргу з нішто (гл.), г. зн. ’ператвараць у нішто’, аднак больш верагодна, што зыходнай формай было ст.-слав. ннчьтоѫе ’нічога’, адкуль і рус. дыял. нинтожить (КЭСРЯ, 465).

Ні́сякава (нісяково) ’ніякавата, няёмка’ (ТС). З ні сяк, параўн. ні так, ні сяк ’ні так, ні гэдак’, гл. сякаво ’так сабе, абы-як’ (Нас.).