◎ Ні́хвець ’недамагаць, чэзнуць’, ніхневаць ’тс’ (ТС). Няясна; магчыма, утворана ад дзеяслова хвеяцца (хвѣицьца) ’хістацца’ (Нас.), польск. chwiać ’згібаць, хістаць’, укр. хвіяти ’нахіляць, гойдаць’ і пад., ні‑ ў гэтым выпадку мела б узмацняльны характар, чым і тлумачыцца яго націскны характар. Відаць, выпадковае падабенства да балг. дыял. нехвелам ’недамагаць, хварэць’, нехвель ’хвароба, слабасць’ (Гераў), якое лічыцца грэцызмам.
◎ Ні́храць (ніхрэць) ’недамагаць, чэзнуць’ (ТС), ніхрыты ’чахнуць, сохнуць’ (брэсц., Нар. лекс.). Няясна; магчыма, у аснове дзеяслоў тыпу рус. хрять ’цягнуцца марудна і з цяжкасцю’, суадносны з польск. ochrzely ’чэзлы’ і пад. (параўн. Фасмер, 4, 281); у такім выпадку ні‑ мае ўзмацняльны характар, чым, магчыма, тлумачыцца і націск на ім. Нявысветленыя адносіны да балг. дыял. нехареіа ’марнець, чахнуць, чаўрэць’, з якім суадносіцца нехар (Стойчев, СбНУ, XXXI, 306), нехрь, нехър ’лянота, гультайства’, нехрив ’лянівы, вялы’ (Гераў), параўн. радоп. харее ’спрыяе’.
Ніхто́ ’ніхто, ніводзін чалавек’ (Нас., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), укр. ніхто́, рус. никто́, польск. nikt, арх. nikto, чэш. nikdo, славац. nikto, в.-луж. nichtó, н.-луж. nicht, славен. níkdo, серб.-харв. ни̏ко, макед. нико, балг. ни́кой. Прасл. *nikъto, спалучэнне адмоўя ni‑ і займенніка *kъto (гл. хто).