◎ Ні́хвець ’недамагаць, чэзнуць’, ніхневаць ’тс’ (ТС). Няясна; магчыма, утворана ад дзеяслова хвеяцца (хвѣицьца) ’хістацца’ (Нас.), польск. chwiać ’згібаць, хістаць’, укр. хвіяти ’нахіляць, гойдаць’ і пад., ні‑ ў гэтым выпадку мела б узмацняльны характар, чым і тлумачыцца яго націскны характар. Відаць, выпадковае падабенства да балг. дыял. нехвелам ’недамагаць, хварэць’, нехвель ’хвароба, слабасць’ (Гераў), якое лічыцца грэцызмам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)