Ні́храць (ніхрэць) ’недамагаць, чэзнуць’ (ТС), ніхрыты ’чахнуць, сохнуць’ (брэсц., Нар. лекс.). Няясна; магчыма, у аснове дзеяслоў тыпу рус. хрять ’цягнуцца марудна і з цяжкасцю’, суадносны з польск. ochrzely ’чэзлы’ і пад. (параўн. Фасмер, 4, 281); у такім выпадку ні‑ мае ўзмацняльны характар, чым, магчыма, тлумачыцца і націск на ім. Нявысветленыя адносіны да балг. дыял. нехареіа ’марнець, чахнуць, чаўрэць’, з якім суадносіцца нехар (Стойчев, СбНУ, XXXI, 306), нехрь, нехър ’лянота, гультайства’, нехрив ’лянівы, вялы’ (Гераў), параўн. радоп. харее ’спрыяе’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)