◎ Ні́чальніцы ’ніты, частка кроснаў, з дапамогай якіх утвараецца зеў у аснове’ (Кліх; валож., навагр., Жыв. сл.; свісл., воран., Шатал.; Сцяц., Жд. 1, Сцяшк.; карэл., Янк. Мат., Сл. ПЗБ), сюды ж вучаніцы (талач., Шатал.; Бес., Уладз.; вільн., беласт., Сл. ПЗБ), укр. ничельниця, ничениця ’тс’, рус. начальница, нительница, ничелки, ниченицы ’тс’, польск. niczelnica, nicielnica ’тс’, славац. niteťnice ’тс’, серб.-харв. дыял. nJčalnica, ničanice ’частка ткацкага стану’ (HDZb., 3, 140), балг. ншцелки ’тс’. Згодна з Махэкамг (399), зыходнай формай быў прыметнік ^nitelj‑ьnъ, дзе ‑tel‑ адпавядае суфіксу, што абазначаў дзеяча, які далучаецца да кораня *пі‑ (< і.-е. nei‑ ’весці’), формы без -/- у выніку народнаэтымалагічнага збліжэння з *пНь ’прадзіва, нітка’. Сумніцельна; наяўнасць амаль паўсямесна паралельных форм без -/-, якія выводзяцца з *пііьпь ’ніцяны’, параўн. віц. ніцініца, нічаніца ’тоўстая нітка (для нітоў)’ (Касп.), сведчыць аб другасным характары названых форм з -/-. Гл. заўвагі Слаўскага (Slavica: Wybr. studia. Wrocław etc., 1989, 134) адносна інавацыйнага характару балг. нищелки, а таксама рус. начальные (начальные) доска ’дзве паралельныя дошчачкі з ніцянымі петлямі, у якія прапускаюцца ніткі асновы’, што сведчыць пра аддзеяслоўнае паходжанне форм з відаць, ад ніціць (*піШі): рус. начальные доски > ничальницы. Інавацыйнае паходжанне названых форм тлумачыцца, відаць, зменамі ў тэхналогіі працэсу — ужываннем спецыяльных прыстасаванняў (дошчачак замест вяровачак і пад.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)