Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Незабу́дка ’расліна Myosotis palustris Lam., незабудка’ (Кіс., Яруш., міёр., Жыв. сл.), незабу́дзька ’тс’ (карэл., Шатал.), невзабу́дка ’тс’ (пін., Шатал.), незабудкі мн. ’расліна Myosotis silvatica (Ehrh.) hoffm., незабудка лясная’ (Бейл.), укр. незабудь ’расліна Myosotis palustris’, рус. незабудка ’істод, дубраўка, валоўнік, чарнакорань, фіялка, гваздзік-травянка і інш.’ Ад не забудзься, гл. забыць; калька з ням. Vergissmeinnicht ’тс’ (з XV ст.), франц. le ne mʼoubliez pas ’тс’, англ. forgetmenot ’тс’, польск. niezapominajka ’тс’ і інш. (Фасмер, 3, 59). Параўн. незапамінайка ’тс’ (гл.).

Незада́лы ’няўдачы’ (Нік., Оч.). Магчыма, да задацца (да даць) ’удацца’, параўн. незадина ’няўдача’ (гл.). Паводле Карскага (2–3, 331), мн. л. назоўніка «для абазначэння псіхічнага стану» мае архаічны характар.

Незада́ча ’няўдача’ (Юрч.), рус. незада́ча ’тс’. Да зада́цца ’ўдацца’ (ад даць).

Незале́жнасць ’самастойнасць, аўтаномнасць’ (Яруш., Некр. і Байк., БРС, ТСБМ), укр. незалежність ’самастойнасць, непадпарадкаванасць’. Запазычана з польск. niezależność ’тс’ або ўтворана на мясцовай глебе ад зале́жны, зале́жнасць ’несамастойнасць’, якое ў сваю чаргу, відаць, запазычана з польск. zależny, zależność ’тс’, ад zależeć ’быць залежным, несамастойным’ (< za‑leżeć, гл. ляжа́ць). На базе гэтай жа мадэлі прыназоўнік *za + дзеяслоў стану (спакою), аднак з іншым лексічным напаўненнем, утвораны рус. незави́симость (ад за‑висеть ’залежаць’), чэш. nezávislost, славен. nezavisnost, серб.-харв. неза́висност, балг. незави́симост, макед. независност і г. д.

Незапаміна́йка ’незабудка’ (Жд. 2; воран.; Шатал.). З польск. niezapominajka ’тс’ (ад zapominać ’забываць’, параўн. запаміниць ’засвойваць, трымаць у памяці’), якая ў сваю чаргу калькуе заходнееўрапейскія назвы, гл. незабудка.

Не́збалазь ’ахвота’: Ікия вам нёзбылызь грязь іціць мясіць (Юрч. Фраз. 1). Гл. небалазь.

Не́згаль ’слота’ (Марц.). Цёмнае слова.

Незграбоцце (нізграббцё) ’нязграбны чалавек’ (Сцяц., Сцяшк.; навагр., Жыв. сл.). Ад нязгрибны (гл.).

Нездале́ка ’той, у каго мала фізічнай сілы’ (Янк. 3.), нездаляка ’тс’ (Пятк. 2), нездалётнік ’нямоглы, слабы чалавек’ (Янк. 3.), ад нездалёць, ніздалёць ’быць слабому здароўем, нядужаму, хвораму’ (Янк. 1; глус., Янк. Мат.), нездалётнынямоглы, фізічны слабы’ (Янк. 1), з не здолець ’не адолець, не мець сілы што-небудзь зрабіць’; гл. здолець.

Не́зла (незло) ’даволі добра’ (Нас.). Адаптаваны паланізм nieźle ’добра, нядрэнна’ (ад źle ’дрэнна’).