◎ Нездале́ка ’той, у каго мала фізічнай сілы’ (Янк. 3.), нездаляка ’тс’ (Пятк. 2), нездалётнік ’нямоглы, слабы чалавек’ (Янк. 3.), ад нездалёць, ніздалёць ’быць слабому здароўем, нядужаму, хвораму’ (Янк. 1; глус., Янк. Мат.), нездалётны ’нямоглы, фізічны слабы’ (Янк. 1), з не здолець ’не адолець, не мець сілы што-небудзь зрабіць’; гл. здолець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)