Мя́кнуць ’рабіцца мягкім, вялым, расслабленым’, ’размякаць’, ’мокнуць у вадзе, на дажджы’, ’прыходзіць у стан чуласці, дабраты’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Касп., Растарг., Бяльк.). Укр. мʼя́кнути, рус. мя́кнуть, польск. mięknąć, н.-луж. měknuś, в.-луж. mjaknyć, чэш. měknouti, славац. mäknúť, славен. mę́kniti, серб.-харв. ме̏кнути, макед. мекне, балг. мекна, ст.-слав. оу‑мѧкнѫти. Прасл. męknǫti ’тс’. Да мя́ккі (гл.).
◎ Мякоціна ’мышца’, ’лытка’ (даўг., Сл. ПЗБ). Відаць, да прасл. mękota < mękъkъ > MńKKi, мяккота (гл.). Параўн. таксама рус. пск., цвяр. мякотина ’мяса’, серб.-харв. мекотина ’мяса без касцей’.
◎ *Мякошы, мякошый ’мяккі’ (гарад., Нар. лекс.) паводле суфікса ‑ош‑ аб’ядноўваецца з рус. валаг., арханг. мякошень‑ кий ’вельмі мяккі’ у^ паўн.-бел.-паўн.-рус. ізалексу. Да мяккі (гл.). Аб суфіксе ‑oh гл. Слаўскі, SP, 1, 78.
◎ Мяку́ха 1 ’ступа’ (бешан., Касп.). Да мяць (гл.). Аб суфіксе -иха гл. Слаўскі, SP, 1, 75.
◎ Мяку́ха 2 ’мякатніца адналістая, Malaxis monophyllos Sol.’ (в.-дзв., глыб., воран.), ’від асакі (бывае асака і мяісуха і разуха)’ (глыб., Сл. ПЗБ). Да мяккі (гл.). Аб суфіксе ‑уха гл. Сцяцко, Афікс. наз., 124. Параўн. таксама мякіш, мякішнік (гл.).
◎ *Мякчу́ліць, мекчу́літь ’рабіць мягчэйшым, размякаць’ (Растарг.)· Кантамінаванае ўтварэнне ад мякчыць (Смяккі) і мяжджуліць (гл.).
◎ *Мя́кчык, мʼякчык ’самаробны меч’ (ТС). У выніку кантамінацыі лексем мʼяккі і мячык. Матывацыя: самаробны мяч з воўны значна мякчэйшы, чым гумовы.
◎ Мякша́ ’насенная частка гарбуза’ (маст.), ’мякаць мяса’ (лід., Сл. ПЗБ). Да мяккі (гл.). Аб суфіксе ‑ш‑α гл. Сцяцко, Афікс. наз., 76.
◎ Мякшы́ць ’цвёрдую рэч церці, гнуць, біць, каб яна стала мяккай’ (КЭС, лаг.). Укр. мʼякшити, польск. miększyć się, серб.-харв. ме̏кшати. З mękciti. Параўн. ст.-рус. мякчити ’рабіць мяккім’. Да мяккі (гл.).
Мя́ла, мя́ло, мʼя́ло, стол., іван. мня́ло, мне́ло ’драўляны таўкач для бульбы або каб церці мак’; мя́ла (а таксама мялава́ты, мя́лаваты) ’няспрытны, непаваротлівы, нязграбны чалавек’ (ТСБМ, Янк. БП, Федар. 2, Растарг., Шат., Мат. Гом., Сл. Брэс., Сл. ПЗБ; слонім., Нар. словатв.), мя́ла, мя́лка, мя́лачка ’мялка для льну ці канапель’ (Нас., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), мя́ла ’лупцоўка’ (Ян.), ’пашча, зяпа, рот’ (Касп., Бяльк.). Укр. мʼя́ло, мня́ло, рус. мя́ло. Усх.-слав. Узыходзіць да прасл. mẹdlo (Трубачоў, Этимология–1963, 17, 18 і 20). Да мяць (гл.). Параўн. таксама мя́ліца.
◎ *Мя́ленне, мяляньня, мяліньне ’кастрыца — адыходы пры першаснай апрацоўцы льну або канапель’ (маладз., Янк. 2, Янк. Мат.; Касп.; КЭС, лаг.; віл., Сл. ПЗБ). З польск. międle‑ nie < międlić ’церці лён’, ’аддзяляць валакно ад кастрыцы’.