◎ Лапча́тнік дуброўка гусіная, Potentilla anserina L.’ (стол., Бейл.) — у выніку намінацыі з лапчатка гусяча ’тс’. Да лапа, (гл.).
◎ Лапчы́вы ’прагны, прагавіты да яды, піцця’ (лун., Шатал.; лід., Сл. паўн.-зах.), ’зайздросны’ (Там жа), шальч. лахчывы ’прагны’, лапшывы ’тс’ (Сл. паўн.-зах., Жд. 1), ’зайздросны’ (КЭС, лаг.). Зах.-укр. лапчивий, лапшивий ’лоўкі, рахманы, умелы’, рус. лапчивость ’разгубленасць’ адрозніваюцца сваёй семантыкай ад бел. лексемы, якая запазычана з польск. łapczywy ’хцівы, прагны, сквапны’ < łapczyć ’прагна хапаць’, ’прагнуць’ < выклічнік łap© lapsi (Слаўскі, 4, 471).
◎ Лапчы́з ’акцыз’ (Пятк.). Скажоная размоўная форма ад акцыз (гл.).
Лапша́ ’локшына’, ’макароны’ (Нас., Касп.) ’удары трайнёю або бізуном’ (Нас.), рус., укр. лапша́ ’тс’. Запазычана праз рус. мову з тат., уйг. lakča ’тс’, ’кавалачкі цеста, звараныя ў булёне’ (Фасмер, 2, 460, там жа і літаратура).
◎ Лапша́к 1 ’падбярозавік’ (Інстр. 2; уздз., Нар. словатв.), швянч. лапшук ’тс’. Балтызм, параўн. літ. lepšiukas, lepšė, lepšis ’грыб падбярозавік або любы іншы стары грыб’, ’вялы чалавек’ (Сл. паўн.-зах., 2, 623; Лаўчутэ, Балтызмы, 118).
◎ Лапша́к 2 ’буйны і пляскаты боб’ (віл., Сл. паўн.-зах.). Грынавецкене (там жа) выводзіць гэту лексему з літ. lapas ’ліст’, аднак не растлумачвае суфікс.
◎ Лапшу́к, лопшук ’маруда, нерашучы чалавек’, лапшун ’нязграба, недарэка’, лапун, лапунішчэ ’нягоднік, валацуга’ (ТС). Да лапах. Гл. таксама лапута, лапшакі.
◎ Лапы́р ’драўляная міска, кубак’ (томск. — перасяленцы з Дрысенскага пав. — Ахоліна, Вопр. рус. яз. и его гов., 4), лапарка ’лыжка’ (Касп.), смал. лапырь ’вялікая луста хлеба’, варон. ’драўляны сасуд з ручкай для збожжа’, пск. ла‑ пьірочка ’кубачак, місачка’, докш. лапырка ў выразе: «…шапка- лапырка, пасярод дзірка…» (КЭС). Відавочна, балтызм, роднасны з літ. läpas ’ліст’ — пазней семантычны перанос на прадметы круглай формы. Магчыма, у гэтай назве крыецца старажытная форма прымітыўнага карца, які рабілі з бяросты ці з вялікага ліста расліны.
◎ Лапы́ра ’няцямкі чалавек, які з расстаўленымі рукамі ўсюды сунецца’ (КЭС, лаг.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад лапах (гл.) і суф. ‑ыр‑а (прасл. ‑уга). Параўн. рус. лапыш ’мянушка чалавека з вялікімі рукамі’ і ўкр. тупіір ’тупы чалавек’. Не выключана магчымасць кантамінацыі лапа і тапьірыць (гл.).