Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Крапа́ць1 ’падаць дробнымі кроплямі, пырскаць, пакрываць крапінамі’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах.). Да крапіць1 (гл.).

Крапа́ць2 ’начыняць, фаршыраваць’ (Сл. паўн.-зах., Малч., Шн., Нар. сл.). Ці не да корпацца (гл.)?

Крапе́ж ’месца, куды сцякае вада са страхі’ (Яшк., Янк. Мат., Жд. 2). Да крапаць (гл.). Як капеж (< капаць) утворана пры дапамозе суфікса ‑еж (Сцяцко, Афікс. наз., 36).

Крапе́ц ’свінакроп’, ’сіт’ (Сл. паўн.-зах.). Да крап (гл.).

Крапіва́ ’травяністая расліна сямейства крапіўных’ (ТСБМ, Касп., Сл. паўн.-зах., Бяльк., Жд. 2, Кіс., Нар. лекс., Жыв. сл., Сержп. Грам., Янк. II, Яруш., Др.-Падб., Сцяшк.). Укр. кропива, рус. кропива, ст.-рус. кропива ’тс’, балг. коприва, серб.-харв. ко̀прива, славен. kopríva ’тс’, польск. pokrzywa, чэш. kopřiva, славац. koprva, в.-луж. kopřiwa, н.-луж. kopśiwa, палаб. küöpreiva ’тс’. Прасл. kopriva не мае надзейнай этымалогіі. Перш за ўсё нельга не адзначыць падобнасць словаўтваральнай структуры славянскай лексемы да італійскай. Таму трэба думаць аб магчымасці адпаведнай крыніцы. У якасці вельмі асцярожнай гіпотэзы можна дапусціць італійскую крыніцу: *kapr‑īva. Каранёвая частка гэтай рэканструяванай формы ўзыходзіць да назвы казы (лац. capra ’каза’). Тады гэта «казіная трава» (параўн. казіна ’дзікая трава, неўрадлівая, забалочаная сенажаць, дзе расце вельмі жорсткая, дзікая трава (пустазелле)’ або ў адпаведнасці з іншай матывацыяй ’едкая’). Параўн. сінонім да казлы, казлякіказялец едкі і сінонім да крапіважыгучка, жгучка. Згодна з традыцыйнай версіяй, да koprъ ’кроп’ (Младенов, РФВ, 68, 384–386). Семантычнае тлумачэнне тут таксама ненадзейнае (у адпаведнасці з моцным пахам крапівы). Да таго ж сербскахарвацкі прыметнік kopriv ’крапіўны’ нельга разглядаць як вытворны з суфіксам ‑iv, паколькі ён не мае значэння ’кропны’. Гэта прыметнік з ётавай суфіксацыяй (параўн. рус. крапивь). Іншыя этымалогіі яшчэ менш надзейныя. Махэк (ZfSIPh, 17, 261) звязвае *kropiva (яго рэканструкцыя) з kropiti, паколькі крапіву залівалі варам перад скормліваннем жывёле. З апошняй літаратуры гл. Хінце LISL, А, 19/2, 170–171.

Крапі́дла ’кадзіла’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. польск. krapidło ’тс’ (там жа, 2, 516). Паланізм.

Крапі́нец ’крапінец звычайны, Polygala vulgaris’ (Кіс.). Цікава адзначыць для крапінца іншых відаў вызначэнне ’горкі, Polygala amarella’ і сінонім малыя козлікі Polygala comosa. Параўн. адпаведнае тлумачэнне назвы крапівы (гл.).

Крапі́ўка ’высыпка на целе дзіцяці’ (Арх. ГУ, Сцяшк., Мат. Гом.). Да крапіва (гл.).

Крапі́ўнік1 ’радняны мяшок’ (Мат. Гом., Янк. III, Нар. сл.). З валокнаў крапівы ткалі тканіну, таму мяшок атрымаў такую назву.

Крапі́ўнік2 ’пазашлюбнае дзіця, байструк’ (Касп., Бяльк., Др.-Падб., Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Мат. Маг., Мядзв., Нар. сл., Янк. II). Унутраная форма — дзіця, якое нарадзілася ў крапіве’. Параўн. польск. pokrzywnik, чэш. kopřivnik ’тс’ (Брукнер, 24).

Крапі́ць ’пырскаць’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.). Укр. кропити, рус. кропить ’тс’, ст.-слав. кропити, серб.-харв. кро̀пити, славен. kropíti ’тс’, польск. kropić, чэш. kropiti, славац. kropiť, н.-луж. kšopiś ’тс’. Прасл. kropiti не мае надзейных індаеўрапейскіх паралелей (параўн. Слаўскі, 3, 132–133; Фасмер, 2, 382).

Крапі́ць2 ’мацаваць’ (Мат. Гом., Ян.), ’латаць, зашываць’ (Нар. сл., Нар. словатв., Ян.). Гл. крэпкі.

Кра́пля ’кропля’ (Сл. паўн.-зах., ТС, КЭС, лаг., З нар. сл.). Укр. крапля, рус. крапля, серб.-харв. krapla, славен. kráplja, польск. krapla, чэш. krapja. Да прасл. krapja < krapati. Гл. крапаць1, крапіць1.