Крапі́ць ’пырскаць’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.). Укр. кропити, рус. кропить ’тс’, ст.-слав. кропити, серб.-харв. кро̀пити, славен. kropíti ’тс’, польск. kropić, чэш. kropiti, славац. kropiť, н.-луж. kšopiś ’тс’. Прасл. kropiti не мае надзейных індаеўрапейскіх паралелей (параўн. Слаўскі, 3, 132–133; Фасмер, 2, 382).

Крапі́ць2 ’мацаваць’ (Мат. Гом., Ян.), ’латаць, зашываць’ (Нар. сл., Нар. словатв., Ян.). Гл. крэпкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)