Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Прычуджа́цца ’здавацца, паказвацца’ (ТС). Рус. паўн. причудиться ’з’явіцца, здацца, паказацца’, причу́дие ’прывід’, укр. причуда ’вобраз у чалавечым уяўленні; прывід’. Да чуд, чуды, чудэсіць (гл.). Рускія словы, паводле Фасмера (4, 369), не звязаны з причуда ’выдумка, капрыз’.

Прычу́йванне ’здольнасць добра чуць звера’ (Інстр. 2, Мат. Гом.). Рус. паўд. причувать, причуять ’адчуваць, успрымаць нюхам (пра сабаку)’. Да чуяць (гл.).

Прычха́ць ’ледзь прыйсці’ (Ян.). Гл. чхаць, параўн. ачу́хацца (гл.).

Прычы́гацца (прічыгыцца) ’вельмі стаміцца (пра непрывучанага да працы)’ (мсцісл., З нар. сл.). Да цы́гаць ’цягацца, бадзяцца’ (гл.) з вядомай варыянтнасцю (ц/ч) пачатку кораня ў гэтай катэгорыі экспрэсіўных слоў. У семантычных адносінах параўн. рус. дыял. уходиться ’стаміцца’.

Прычыдво́ры ’жарты’ (узд., Жд. 3). Нейкая кантамінацыя; магчыма, прычындалы і выдварыцца (гл.).

Прычы́на ’з’ява, акалічнасць, якая абумоўлівае другую з’яву; віна’; ’падстава, зачэпка’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Ян.; ашм., Стан.; Сл. ПЗБ, ТС), прічы́на ’тс’ (Бяльк.), прычы́нка ’зачэпка’ (Янк. 3.), з далейшым семантычным развіццём — ’выпадак, нагода’ (Дзмітр., Нас., Нар. Гом.), ’напасць’ (швянч., смарг., мядз., Сл. ПЗБ), ’няшчасце, бяда’, ’пажаданне нядобрага’ (Ян.), ’падучая хвароба’ (Нас.). Асобна трэба вылучыць таксама яшчэ больш далёкія ў семантычных адносінах прычы́на ’варажба аб замужжы’ (Маш.), ’бяседа’ (ТС). Укр. причи́на ’падстава’, ’бяда; хвароба, выкліканая чараўніцтвам’, ’віна’, рус. причи́на ’прычына’, дыял. ’дзіўны выпадак; непрыемнасць, напасць, няшчасце’, ’сурокі; хвароба, гарачка; падучая’, польск. przyczyna ’прычына’, чэш. přičina ’падстава, нагода’, славац. príčina, в.-луж. přičina, н.-луж. pśicyna, серб.-харв. причѝна, балг. причи́на, макед. причина ’тс’. Аддзеяслоўны назоўнік ад *pričiniti < *činiti (гл. прычыніць, чыніць) (Бернекер, 1, 156; Брукнер, 82; Фасмер, 3, 369). Паводле Банькоўскага (2, 932), на з’яўленне значэння ’з’ява, акалічнасць, якія служаць падставай для чаго-небудзь’, паўплывалі пераклады лац. causa і ням. Ursache ’прычына’. Для ўсходнеславянскіх моў дапускаецца калькаванне з польскай або чэшскай (ЕСУМ, 4, 583).

Прычы́нак, прычы́нка ’дошчачка, якой закрываюць адтуліну ў калодачным вулеі’ (лях., слонім., Сл. ПЗБ). Суфіксальны дэрыват ад прычыніць2 (гл.).

Прычында́лы, прычанда́лэ, прычында́лле ’жартаўлівая (іншы раз зневажальная) назва розных прылад, рэчаў аднаго якога-небудзь прызначэння’ (ТСБМ, Янк. 1; мсцісл., З нар. сл.; ТС; драг., Нар. лекс.), ’начынне, прылады’ (Янк. 3.), прычында́льля, прыцанда́лле ’ўсякія дробныя рэчы ў гаспадарцы; прылады, начынне’ (Бяльк., Мат. Маг.), прычында́лле ’інструменты’ (Мат. Гом.), прычында́лы перан. ’фокусы’ (Сл. Брэс.), прычы́нды экспр. ’дурыкі’ (ТС). Укр. причанда́ли, причанда́л ’прылады, начынне, рэчы’, рус. причанда́лы, приченда́лы ’прадметы; дэталі прылад працы, розныя прылады, інструменты’, ’непатрэбныя рэчы, барахло’. Да прычына (гл.) з устаўным ‑д‑ (Трубачоў у Фасмера, 3, 369).

Прычыні́ць1 ’паслужыць прычынай чаго-небудзь; выклікаць непрыемныя наступствы’ (ТСБМ), ’зрабіць’: мне дабра не прычыніла і тая Антоля (пух., Сл. ПЗБ), прычыня́цца ’выбіраць пэўныя ўмовы, абставіны’ (ТС). Да чын, чыніць (гл.).

Прычыні́ць2 ’зачыніць, звычайна няпоўнасцю або няшчыльна’ (ТСБМ, Ласт., Янк. 1, Ян.), прічыні́ць ’тс’ (Бяльк.), а таксама прычыні́ць ’прыадчыніць’ (ТС); сюды ж са спецыфічным абмежаваннем семантыкі прычыны́ты ’завязаць (фартух)’ (кобр., ЛА, 4). Беларуска-ўкраінскі семантычны рэгіяналізм (Лучыц-Федарэц, Бел.-укр. ізал., 41; Непакупны, Связи, 86). Далей гл. чын, чыніць.

Прычы́нца ’віноўнік’ (Нас.). З польск. przyczyńca ’тс’, якое да przyzynió ’прычыніць’.