◎ Прычуджа́цца ’здавацца, паказвацца’ (ТС). Рус.паўн.причудиться ’з’явіцца, здацца, паказацца’, причу́дие ’прывід’, укр.причуда ’вобраз у чалавечым уяўленні; прывід’. Да чуд, чуды, чудэсіць (гл.). Рускія словы, паводле Фасмера (4, 369), не звязаны з причуда ’выдумка, капрыз’.