Прыбіва́ць: прыбіва́ць рукі ’заключаць здзелку’ (ашм., драг., Сл. ПЗБ), а таксама драг. пырыбыва́тэ ’тс’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.) Да біць (гл.), параўн. біць па руках ’тс’, літаральна ’завяршаць справу, б’ючы па руках’.
Прыбі́рышча ’раскарчаваны ўчастак’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ). Да прыбіра́ць, прыбра́ць са значэннем ’расчысціць’. Параўн. балг. дыял. прибѝрище ’тое, што нарадзілася за год, ураджай’. Гл. браць.
Прыблакуня́цца (приблукуня́цьца) ’прывалачыце, прыплясціся’ (Нас.). Звязана з прыблука́ць, прыблука́цца ’блукаючы, апынуцца дзе-небудзь; прыплясціся куды-небудзь’ (Др.-Падб., ТСБМ), якое з блука́ць (гл.), аформленае экспрэсіўным суфіксам ‑ун‑. Параўн. рус. наўг. приблу́каться ’прыстаць, прыбіцца да каго-небудзь, чаго-небудзь, блукаючы’, укр. приблука́ти ’заблукаўшы або блукаючы, прыйсці куды-небудзь’.
Прыблу́да, прыблу́д, прыблу́дак ’чужы, нетутэйшы чалавек; прыблудная жывёліна’ (Нас., Ласт., Растарг., ТСБМ; брасл., мін., Сл. ПЗБ; ТС), прыблу́днік ’той, хто далучыўся да каго-небудзь, прыстаў, прыблудзіўся да якога-небудзь месца’ (ТСБМ), прыблу́дыш ’беспрытульны, немаведама чый’ (Бяльк.). Назоўнікі, утвораныя ад дзеяслова прыблудзіць (‑цца) < блудзіць (гл).
Прыблюсці́ (пріблю́сьць) ’ашчадзіць, захаваць на будучы час’ (Бяльк.). Да блюсці́, блюсьць ’берагчы’ (гл.), параўн. у суседніх гаворках рус. смал., наўг. приблюда́ть, приблю́сти ’захоўваць, зберагаць, прыхоўваць’.
Прыбо́ец ’шомпал’ (Ласт.). Улічыўшы адзінкавасць фіксацыі, вельмі верагодна аўтарскае ўтварэнне ад дзеяслова прыбі́ць ’утрамбаваць’, гл. біць.
Прыбо́іна ’папярочная жэрдка ў плоце’ (петрык., Шатал.), толькі мн. л. прыбо́і ’папярочныя перакладзіны ў кроснах’ (Сл. ПЗБ). Да прыбі́ць, біць (гл.).
Прыбо́й ’прабой (у дзвярах)’ (паст., Сл. ПЗБ), прыбо́ј, прыбо́јник ’металічная дужка, убітая ў дзверы, якая служыць для навешвання замка’ (Шушк.), прыбуой ’тое, на чым вешаюць замок’ (беласт., Ніва, 1979, 30 вер.). Да прабой (гл.), але, як і тут, цалкам верагодны ўплыў семантыкі дзеяслова прыбі́ць ’прымацаваць’, да біць (гл.); аналагічнае рус. дыял. прибо́й ’дзвярны запор, засаўка’, укр. при́бо́й, прибо́єц ’прабой’, параўн. балг. дыял. прибо̀й ’калок для прывязвання жывёлы’.
Прыбо́ліць ’прыбавіць’ (Нас., Байк. і Некр.), прыбо́ліць ’павялічыцца’ (астрав., Сл. ПЗБ). Прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад бо́лей, гл. бо́льшы, параўн. рус. смал. прибо́леть ’колькасна павялічыцца’.
Прыбо́р 1 ’камплект, набор прадметаў для карыстання; прыстасаванне, апарат’ (Нас., Ласт., ТСБМ), ’вупраж’ (Сл. ПЗБ), ’ткацкая прылада’ (Сл. Брэс.). Запазычана з рус. прибо́р — аддзеяслоўнага назоўніка ад прибира́ть з рэалізацыяй гістарычнага чаргавання и/о ў корані. Гл. браць.
Прыбо́р 2, прыбо́ры ’ўбор, убранне; адзенне; форма’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Др.-Падб., Яруш., Касп., Растарг., Жд.; в.-дзв., бярэз., Сл. ПЗБ; Ян., Нар. Гом.), прыбо́ры ’прыбраны, адзенне’, прібо́ры ’прыборы, уборы’ (Бяльк.). Сюды ж прыбо́р ’зборы ў дарогу; падрыхтоўка да падарожжа’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.). Да прыбіра́ць, браць (гл.). Параўн. рус. паўдн. прибо́р ’адзенне, убор, убранне; набор прыгожых рэчаў’, ’галаўны ўбор’, ’аздабленне на адзенні ці на галаве’, укр. прибі́р ’адзенне, убор; апрананне, прыбіранне; узорная вышыўка каляровымі ніткамі па лацкане кажушка’.