Прабо́й ’металічная дужка, на якую навешваецца замок’ (ТСБМ, Гарэц., Касп.; шчуч., Сл. ПЗБ), пробо́й верхняя частка вулля-калоды’ (Анох.). Рус. пробо́й, укр. пробій, польск. przebój, серб.-харв. пробо́ј, славен. probój, балг. пробой у розных значэннях — ’прабоіна, прарыў (куды-небудзь)’ і г. д. У значэнні ’металічная дужка, на якую навешваецца замок’ з’яўляецца бел.-рус. семантычнай ізаглосай. Прасл. *probojь — аблаўтны дэрыват ад *probiti < *biti ’біць’. Не выключаны аднак, што гэта больш позняя аналагічная форма па тыпу *bojь < *biti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)