◎ *Камнякі́, комнякі ’камы’ (івац. Жыв. сл.), да камякі (гл.). Пераход ‑мʼа > мнʼа характэрны для зах.-палес. гаворак.
Камода ’невысокая шафа з некалькімі шуфлядамі для захавання бялізны і розных хатніх рэчаў’ (ТСБМ, Сцяшк.; Сл. паўн.-зах.), камод ’тс’ (Яруш.). З польск. komoda ’тс’, якое з франц. commode ’выгодны’ < лац. commodus ’тс’ (Слаўскі, 2, 388–389). Форма без ‑а прыйшла з рус. мовы.
Камок ’кавалак гразкай зямлі, цеста; скамечаны ў камяк воск’ (Бяльк., ТСБМ, Сержп. Прымхі, Інстр. I, Др.-Падб.; віл., З нар. сл.), да ком (гл.).
Камора, каморка, комора, кумора ’кладоўка, халоднае памяшканне пры хаце для захоўвання запасаў ежы, адзення’, ’бакоўка, прыбудоўка ў вясковай хаце, дзе спяць, стопка’ (Нас., ТСБМ, Чуд., Мал., Сцяшк., Сцяц. Нар., Жд. 3, Сержп. Грам., Сцяц.; карэліц., докш., Янк. I; В. В., Яруш., Бяльк., Гарэц., Тарн.; шаркаў., Нар. сл.; Рам. 8, Сл. паўн.-зах.)’, кантрольны пункт лясніцтва’ (ТСБМ, Інстр. III; Яшк.); ’будынак для складвання сена’ (Яшк.), ’асобная клетачка ў сотах’ (ваўк., Сл. паўн.-зах.; ашм., З нар. сл.), навагр. каморкі ’складкі ў смаржках’ (Жыв. сл.). Ст.-бел. камора ’тс’ і ’таможня’ (XV–XVIII ст.). Лексема ёсць ва ўсіх слав. мовах. Вельмі старое запазычанне з лац. camera (camara) ’скляпеністая столь’ (зрэшты такое значэнне ёсць і ў ст.-рус. комора, камора побач з іншымі: ’дом, жыллё’, ’пакой’, ’кладоўка’, ’гандлёвая пабудова’) < ст.-грэч. καμάρα ’скляпенне’ (Слаўскі, 2, 390–392); Фасмер (2, 305) выводзіць гэта запазычанне з-за націску са ст.-грэч. καμάρα, а не з лац.
Камо́рнік, кымо́рнік ’спецыяліст па межаванню зямельных надзелаў, землямер’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Мядзв., Гарэц., Др.-Падб., Бяльк.; Сл. паўн.-зах.), каморніцтва ’землямерная справа’ (Гарэц., ТСБМ). Ст.-бел. коморникъ ’загадчык каморы, памочнік, падкаморы’, ’феадальна залежны селянін у Вялікім княстве Літоўскім (XVII–XIX стст.), які не меў зямлі і ўласнага дома, бабыль’. Значэнне ’землямер’ уласнабеларускае. Узнікла яшчэ ў часы Вялікага княства Літоўскага (Падкаморы ў судова-арбітражным органе XVI–XIX стст. аглядаў спрэчныя землі, заслухоўваў сведчанні суседзяў, выносіў рашэнне і вызначаў межы; яму памагалі каморнік ’памочнік падкаморыя’ і пісар (БелСЭ, 8, 7), да камора (гл.).
Камо́тны ’пацешны, жартаўлівы’ (гродз. Сл. паўн.-зах.). Няясна, да камедны (?) < камедыя (гл.).
◎ Камо́ўнік ’ажыннік’, камочнік ’тс’ (смарг., Шатал.), да камы ’ажына’ (гл.).
◎ Ка́мпа ’зацвярдзелае дрэва, якое доўга ляжала ў вадзе’ (смарг.), з літ. kampa ’тс’ (Сл. паўн.-зах., 2, 391).
◎ Кампа́н ’сябар, таварыш’ (Сцяш.). З польск. kompan ’таварыш, саўдзельнік гулянкі’ < с.-в.-ням. kompan, kumpän < ст.-франц. сотраіп < нар. лац. cum ’з’ і panis ’хлеб’, ’хто есць хлеб разам з кім-небудзь’ (Слаўскі, 2, 394).
Кампанава́ць 1 ’складаць цэлае з асобных частак’ (ТСБМ). Відавочна, са ст.-польск. komponować ’выдумваць, складаць’, якое з лац. compōnere ’складаць у цэлае’ (Слаўскі, 2, 389).
Кампанава́ць 2 компонова́ті, ’быць у таварыскіх адносінах, вадзіць кампанію’ (ТСБМ; пін., З нар. сл.), кампанавацца ’сябраваць’ (іўеў., Сл. паўн.-зах.), да кампанія (гл.).