Каме́дыя ’разнавіднасць драматычнага твора’ (ТСБМ), ’смешнае відовішча’ (КЭС, лаг.), камэ́дзія ’камедыя, смех’ (Бяльк.), кумэ́дзія ’смешная падзея’ (Бяльк.); каме́дна ’смешна’ (Ян.; браг. Мат. Гом.), камэ́дна ’тс’ (Бяльк.), карэліц. каме́дны ’смешны’ (Ян.), камэдзіць ’гарэзіць, жартаваць’; камадыя́н ’камедыянт’, камадыяніцца ’вычвараць’ (КЭС, лаг.), ’капрызіць’ (Сцяшк. Сл.). Ст.-бел. комедия, комедея ’камедыя’ (пач. XVII ст.). Са ст.-польск. komedia, якое з лац. cōmoedia < ст.-грэч. κομῳδία ’тс’ < κῶμος ’гулянка, вясёлая працэсія’ + ᾠδή ’спеў’ (Бчмыка. Запазыч. 163; Слаўскі, 2, 379).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)