Кампа́нія ’група блізка знаёмых людзей, якія разам праводзяць час’, ’аб’яднанне прадпрыемцаў, ваенны паход’ (ТСБМ, Яруш.), кампа́ня ’таварыства, кампанія’, кынпа́нія, кумпа́нія ’тс’ (Бяльк.). Ст.-бел. компания, конпания (XVII ст.), запазычанне са ст.-польск. kompania, якое з італ. compagnia < нар. лац. *campānia < compagno ’таварыш’ (Булыка, Запазыч., 164; Слаўскі, 2, 394–395). Пазней, у XIX–XX стст. на значэнне лексемы ўплывалі (праз рус. мову) ням. і франц. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)