Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Кры́кса 1 «Ена зімой бываець і не даець рабятам спаць, ены і стануць ўсю моць блажыць…» (Шн., Сержп. Пр.), «Як быў мой Іванка малы, на яго напалі крыксы» (Арх. ГУ), ’дзіцячая хвароба’ (Сл. паўн.-зах., Шат.). Гл. крыкса 2.

Кры́кса 2 ’пра крыклівае і плаксівае дзіця’ (ТСБМ, Нар. лекс., КЭС, лаг., Нар. словатв., Мат. Гом.). Назва дзеючай асобы са спецыфічным ‑с‑а‑суфіксам, для пеяратыўных назоўнікаў з к‑заканчэннем кораня. Параўн. крыкса, плакса, хныкса, мыкса (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 64–65).

Крыксу́н ’крыкун (пра дзіця)’ (Юрч., Яўс., З нар. сл., КЭС, лаг., Жд. 3, Мат. Маг., Сцяшк.). Утварэнне на ‑ун пад уплывам крыкун. Да крыкса 2 (гл.).

Крыку́ха ’падсадная качка ў паляўнічых’ (ТС). Да крычаць. Гл. крык.

Крыла́тка 1 ’верхняе мужчынскае адзенне’ (ТСБМ). Па форме яна нагадвае крылы. Параўн. крыло 1 (гл.).

Крыла́тка 2 ’плод некаторых раслін з тонкім крылом, якое дае магчымасць ляцець у паветры’ (ТСБМ). Гл. крыло 1.

Крыла́ч ’рыбалоўная растка з крыламі’ (Крыв.). Гл. крыло 1.

Крыле́ц ’кавалак’ (Сцяшк. Сл.). Утворана па аналогіі са скрыль ’акраец’ (гл.).

Кры́лле ’плаўнікі рыбы’ (З жыцця). Празрысты семантычны перанос. Гл. крыло 1.

Крыло́ 1 ’орган, які служыць для лятання’ (ТСБМ, Касп., Яруш., Бяльк., Сержп. Грам., ТС, Сцяшк., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.). Укр. крило, рус. крыло, ст.-рус. крило ’тс’, ст.-слав. крило ’тс’, балг. крило ’плаўнік’, серб.-харв. кри́ло ’крыло, плаўнік’, славен. krílo ’тс’, польск. skrzydło, krzydło, чэш. křidlo, славац. krídlo, в.-луж. křidlo, н.-луж. kšidlo, палаб. kréidlü ’тс’. Прасл. kridlo мае празрыстае словаўтварэнне: kri‑dlo. Параўн. літ. skriẽti ’ляцець’, латыш, skrìet ’тс’ (Бернекер, 1, 645; Траўтман, 267; Фасмер, 2, 389).

Крыло́ 2 ’акладня (у плузе)’ (Касп.). Параўн. рус. крыло ’тс’ і крыло 1 (гл.).

Крыло́ 3 ’пала’ (Кліх., Чуд., Сцяшк., Нар. сл., Сцяц. Нар., Сл. паўн.-зах.), ’парная дэталь адзення, напамінае крыло’ (гл.). Магчыма, уплыў крысо (гл.).

Крыло́ 4 ’кожная з дзвюх частак сеткі, размешчаных па баках кармы’ (ТСБМ, З нар. сл., ТС). Гл. крыло 1.

Кры́лус ’клірас, месца ў царкве для пеўчых’ (Бяльк., Шат.). Да клірас пад уплывам крыло 1 (гл.).

Кры́лы ’жабры’ (Шатал.). Таксама парныя аб’екты з абодвух бакоў рыбы, таму па аналогіі з крыло 1 (гл.).