Крыло́1 ’орган, які служыць для лятання’ (ТСБМ, Касп., Яруш., Бяльк., Сержп. Грам., ТС, Сцяшк., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.). Укр. крило, рус. крыло, ст.-рус. крило ’тс’, ст.-слав. крило ’тс’, балг. крило ’плаўнік’, серб.-харв. кри́ло ’крыло, плаўнік’, славен. krílo ’тс’, польск. skrzydło, krzydło, чэш. křidlo, славац. krídlo, в.-луж. křidlo, н.-луж. kšidlo, палаб. kréidlü ’тс’. Прасл. kridlo мае празрыстае словаўтварэнне: kri‑dlo. Параўн. літ. skriẽti ’ляцець’, латыш, skrìet ’тс’ (Бернекер, 1, 645; Траўтман, 267; Фасмер, 2, 389).

Крыло́2 ’акладня (у плузе)’ (Касп.). Параўн. рус. крыло ’тс’ і крыло1 (гл.).

Крыло́3 ’пала’ (Кліх., Чуд., Сцяшк., Нар. сл., Сцяц. Нар., Сл. паўн.-зах.), ’парная дэталь адзення, напамінае крыло’ (гл.). Магчыма, уплыў крысо (гл.).

Крыло́4 ’кожная з дзвюх частак сеткі, размешчаных па баках кармы’ (ТСБМ, З нар. сл., ТС). Гл. крыло1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)