Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Прыстака́ніцца ’прыжыцца; прывыкнуць, прызвычаіцца’; ’прыладзіцца’; ’далучыцца, прысуседзіцца’ (рагач., Мат. Гом.; в.-дзв., шуміл., круп., Сл. ПЗБ). Да стакана́, стакані́цца (гл.) з пашырэннем семантыкі пад уплывам рус. стака́н (гарэлкі).

Прыста́кі ’прымы’ (ветк., Мат. Гом.). Да прыста́ць < стаць (гл.), хаця заканчэнне слова няяснае. Гл. наступнае слова.

Прыстакну́ць ’прыпыніцца на хвілінку’ (Яруш.). Дэрыват ад *прыста́ка (параўн. папярэдняе слова), якое ад прыста́ць з суф. ‑ака.

Прыста́нак, прыста́нішча, прыста́нне ’месца, дзе можна прыстаць, прытуліцца; часовае жыллё’ (парыц., Некр.; Бяльк., ТСБМ), прыста́нак ’чыгуначны прыпынак’ (Жд. 2), прыста́н ’прыпынак, прытулак’ (Бяльк.), прыстані́вка ’пабудова са сценамі для гаспадарчых прылад’ (жыт., ДАБМ). Дэрываты ад асновы цяп. часу дзеясловаў прыста́ць і прыста́ну (гл. стаць). Шматлікія вытворныя і ў іншых славянскіх мовах, параўн. рус. приста́нище ’прыстанак, прытулак’, харв. prìstan, prìstanište ’прыстань, порт’, славен. pristȃn, pristanišče ’прыстань, порт’, балг. при́стан ’прыстань, прытулак’, пристанище ’порт’, ст.-слав. пристаниште ’прытулак’. Найбольш дакладная паралель у польск. przystanek ’прыпынак’. Варбат (Слав. языкозн., IX, 70) мяркуе пра магчымае прасл. *pristanъ/ь. Гл. таксама Сной₂, 579.

Пры́стані, пры́станкі, пры́стань ’прыняцце зяця ў дом цесця’ (Нас.); параўн. рус. смал. при́станки: идить в при́станки ’жаніцца і заставацца жыць у доме жонкі’, при́стань ’зяць, прыняты ў сям’ю жонкі, які жыве ў доме цесця’, зах.-бранск. жить в при́стани ’жыць у доме жонкі’, укр. при́стани ’далучэнне да кампаніі’, приста́я ’ўступленне ў шлюб у якасці прымака’. Да прыста́ць < стаць (гл.).

Прыста́нне (прыста́ньня) ’далучэнне’ (Бяльк.). Укр. при́стани ’далучэнне да кампаніі’. Гл. папярэдняе слова.

Пры́стань ’гавань, порт’ (ТСБМ, Ласт., Бяльк., Растарг., Мат. Гом.; пух., Сл. ПЗБ), ’прыстанішча, прыстанак’ (Нас.; ігн., Сл. ПЗБ; ТС), ’прымацтва’ (Растарг.), ’месца, дзе вяжуць плыты’ (Мат. Гом.), ’месца на беразе вадаёма, дзе мыюць бялізну’ (Сл. ПЗБ). Да прыста́ць, прыста́ну < стаць (гл.). Рус. при́стань ’прыстань’, дыял. ’кладка на рацэ, возеры для паласкання бялізны’, укр. при́стани ’прыстанак’, польск. przystań ’прыстань’. Варбат (Слав. языкозн., IX, 70) прапануе рэканструкцыю прасл. *pristanъ/ь//*perstanъ/ь.

Пры́старанак, прыстаро́нак, прысторо́нок ’застаронак; месца ў гумне паабапал току, дзе складваецца збожжа’ (ТСБМ; в.-дзв., Шатал.; лях., ганц., карэліц., Сл. ПЗБ; Сл. Брэс.; лях., клец., ЛА, 2), пры́старанак, прыстаро́нак, прысторо́нок, прыстуро́нок ’драўляная загародка, якая аддзяляе бок гумна, дзе кладуць збожжа, ад тока’ (слонім., Арх. Бяльк.; Нар. сл.), ’сценка ў два-тры бервяны, якая разгароджвае гумно’ (баран., ваўк., пруж., Сл. ПЗБ), прысторэ́нак ’пабудова са сценамі для гаспадарчых прылад’ (ДАБМ), серб.-харв. прѝстанак ’скат; месца ў старане’. Да старана́ (гл.); кандэнсацыя выразу пры старане, аформленае суфіксам ‑ак.

Прыстарані́цца ’знайсці прытулак’ (лях., Сл. ПЗБ). Да старана́ (гл.).

*Прыстарані́ць, прыстороні́ць ’прыбраць’ (ТС). Да старана́ (гл.).