Прыста́нак, прыста́нішча, прыста́нне ’месца, дзе можна прыстаць, прытуліцца; часовае жыллё’ (парыц., Некр.; Бяльк., ТСБМ), прыста́нак ’чыгуначны прыпынак’ (Жд. 2), прыста́н ’прыпынак, прытулак’ (Бяльк.), прыстані́вка ’пабудова са сценамі для гаспадарчых прылад’ (жыт., ДАБМ). Дэрываты ад асновы цяп. часу дзеясловаў прыста́ць і прыста́ну (гл. стаць). Шматлікія вытворныя і ў іншых славянскіх мовах, параўн. рус. приста́нище ’прыстанак, прытулак’, харв. prìstan, prìstanište ’прыстань, порт’, славен. pristȃn, pristanišče ’прыстань, порт’, балг. при́стан ’прыстань, прытулак’, пристанище ’порт’, ст.-слав. пристаниште ’прытулак’. Найбольш дакладная паралель у польск. przystanek ’прыпынак’. Варбат (Слав. языкозн., IX, 70) мяркуе пра магчымае прасл. *pristanъ/ь. Гл. таксама Сной₂, 579.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)