Прася́ні́ца ’брыца, Echinochloa L.’ (віл., Сл. ПЗБ). Да проса; па знешняму выгляду: ’пустазелле з чорнымі зярнятамі’. Гл. яшчэ прасянік.
*Пратага́ніць, протага́ніць ’прывязаць лодку’ (ТС), протага́нка ’вяроўка, якой прывязваюць лодку’, протага́ншчык ’вясляр, які абавязаны прывязваць і адвязваць лодку’ (ТС). Да тага́ніць ’цягаць’ (Нас.), што да таган(ы) ’трыножнік, да якога прывязвалі калыску, кацёл і пад’ (гл.).
Прата́к ’вельмі рэдкае рэшата’ (Сл. рэг. лекс.). Параўн. чэш. přetak ’сіта, рэшата’, славац. ’ток, гумно’, якое, паводле Махэк₂, 646, з’яўляецца зваротным дэрыватам ад točiti ’кружыць’, што ўказвае на тэхніку ачышчэння збожжа на рэшаце (гл. скружваць). Да ток, тачыць. Відаць, запазычанне праз польскую, калі ўлічыць лінгвагеаграфію, але польск. слова нам не вядома.
Пратако́л ’дакумент, у які запісваюць усё, што было сказана, зроблена і вырашана на сходзе, допыце’ (ТСБМ). Праз рус. протоко́л ’тс’, дзе з зах.-еўрап. моў: франц. protocole, ням. protokoll < лац. protocollum < грэч. πρωτόκολλον ’ліст, які прыклеены спераду на скрутак папірусу’ (гл. Фасмер, 3, 383 і наст.); не выключае, з улікам судовай практыкі ў ВКЛ, непасрэднае запазычанне з лац. prōtocōlum, параўн. Банькоўскі, 2, 792.
Прата́ліна ’месца, дзе растаў снег і агалілася зямля’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Сл. ПЗБ), прата́лка, прота́лка ’тс’, ’агрэх (пры сяўбе)’ (Шчарб., ТС; Жд. 1), прота́лак ’тс’ (Касп.), ’паляна’ (віл., шальч., Сл. ПЗБ), ’лапіна, дзе вымакла збожжа’, ’вузкі праход паміж будынкамі’ (астрав., Сл. ПЗБ), ’пропуск, зроблены пры сяўбе’ (Сцяшк.). Рус. прота́лина, прота́лок, укр. прота́лина, прота́лка ’праталіна’, польск. przetalina ’тс’. Дэрываты ад *прата́ць ’растаць, утварыўшы праталіну’, *прата́лы ’расталы (снег, лёд)’, што адлюстроўвае варыянтнасць та́яць/‑таць (параўн. пата́ць, адта́ць (Стан.), аналагічную да стая́ць ста́ць, гл. таяць. Банькоўскі (2, 915) бачыць кантракцыю ў польск. przetalina < *przetajalina. Гл. таксама тал, талона.
Прата́ліцца ’растаць месцамі’ (ашм., Сцяшк. Сл.). Дэрыват ад праталіна.
Пратану́ць (у лаянцы) ’згінуць, прапасці, утапіцца’ (Шат.). З патануць з заменай прыставак па‑ на пра- (пад уплывам прапасці?).
Пратапо́п ’святар (іерэй) вышэйшага чыну’ (ТСБМ), пратапо́па ’протаіерэй’ (Нас.). З рус. протопо́п (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 74). Стараж.-рус. протопопъ, серб.-ц.-слав. протопопъ. З грэч. πρωτοπαπᾶς (Фасмер, 3, 384), дзе πρωτο‑ — узмацняльная прыстаўка (ад πρωτοδ ’першы’) і πάππας ’бацька; бацюшка’ (Фасмер, там жа, 383; Праабражэнскі 2, 136).
Пратарнава́цца ’памучыцца, папакутаваць’ (астрав., Сцяшк. Сл.). Да тарнава́цца ’прыстасоўвацца, звыкацца’ (гл.).
Пратасо́к ’верхняя частка грабель з зубамі’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Дэрыват ад *працясаць < *цясаць (гл. цесля) з узнаўленнем этымалагічнага параўн. пін., стол. по́тэсь, драг. по́тась ’прасніца’; аб апошніх гл. Арашонкава, Бел.-польск. ізал., 4. Відаць, маюцца на ўвазе драўляныя граблі, у якіх вычэсваецца гэта частка грабель.