Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Лады́шкі (мн.) ’косці, якімі гуляюць дзеці’ (Грыг.). Да ладыгач (гл.).

Ладышнік 1 ’казялец едкі, Ranunculus acer L.’ (брэсц., Кіс., Інстр. 2). З гладышак ’тс’, якое ўтворана ад гладыш (ГЛ.).

Ладышнік 2 ’мальва, Malva L.’ (Бяльк.). Відавочна, з гладышкік. Названа паводле падабенства сцябла мальвы з бутонамі (або з макаўкамі насення) да ражна, на які навешаны гладышы і гаршкі для сушкі.

Ладэ́дзіць ’доўга, няспешна расказваць, весці працяглую размову’ (Нар. сл.). Да лададзёць (гл.).