Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ква́сіцца ’кіснуць’ (ТС). Гл. квас.

Ква́сіць ’дабаўляць кіслаты ў страву’, ’паставіць кіснуць’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг.). Укр. квасити, рус. квасить, балг. квася ’тс’, серб.-харв. ква̏сити ’мачыць, увільгатняць’, польск. kwasić ’квасіць’, чэш. kvasiti, славац. kvasiť ’тс’ і інш. Прасл. kvasiti — каўзатыў да kysěti. Параўн. кіснуць (гл.), кіслы (гл.), квас (гл.).

Ква́ска ’кубел (на сала)’ (Нар. лекс., Шатал., Выг.), ’кубел (на сыр)’ (Маш.), ’бочка невялікіх памераў’ (З нар. сл., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., ТС, Шат.), ’вялікая бочка для захоўвання мукі, жыта’ (Жыв. сл.), дзежка для квасу’ (Нар. сл.). Як сведчыць апошняе значэнне, семантычная кандэнсацыя словазлучэння квасная дзежка з замацаваннем першаснай суфіксацыі.

Кваслі́на ’вада, у якой рашчыняецца вотруб’е на кісель’ (Вешт.), ’абрызглае малако’ (ТС). Кантамінацыя квас (гл.) і кіслы (гл.).

Кваслі́ны ’ажыны, Rubus fruticosus L.’ (Нар. словатв., Бейл.). Гл. квасліна.

Ква́снік ’хвошч’, ’варыва з расолу і круп’ (ТС), ’страва з хлебнага квасу і сушаных грыбоў’ (Сцяшк. Сл.). Гл. квас.

Ква́сніца ’гнілец, хвароба пчол’ (Федар.). Гл. квас.

Ква́сны ’кіслы’ (Нас., Сцяшк., Касп., Яруш., Сл. паўн.-зах., ТС). Гл. квас.

Кваснэ́к ’камяк цеста, што пакідаюць у дзяжы для закваскі’, ’перапечка з хлебнага цеста, прызначаная для закваскі’ (Сл. паўн.-зах.). Да *квасняк. Гіперкарэктнае э пад націскам.

Квас́овік ’стары баравік’ (ТС). Вынік семантычнай кандэнсацыі. Да *квасавы баравік. Нерэгулярнасць месца націску характэрна для гэтага суфікса (‑двік /‑авік). Гл. Сцяцко, Афікс. наз., 167.