Ква́сіць ’дабаўляць кіслаты ў страву’, ’паставіць кіснуць’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг.). Укр. квасити, рус. квасить, балг. квася ’тс’, серб.-харв. ква̏сити ’мачыць, увільгатняць’, польск. kwasić ’квасіць’, чэш. kvasiti, славац. kvasiť ’тс’ і інш. Прасл. kvasiti — каўзатыў да kysěti. Параўн. кіснуць (гл.), кіслы (гл.), квас (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)