◎ Ква́ска ’кубел (на сала)’ (Нар. лекс., Шатал., Выг.), ’кубел (на сыр)’ (Маш.), ’бочка невялікіх памераў’ (З нар. сл., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., ТС, Шат.), ’вялікая бочка для захоўвання мукі, жыта’ (Жыв. сл.), дзежка для квасу’ (Нар. сл.). Як сведчыць апошняе значэнне, семантычная кандэнсацыя словазлучэння квасная дзежка з замацаваннем першаснай суфіксацыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)