◎ Кві́га ’кукіш’ (Сл. паўн.-зах.). З польск. figa ’кукіш’ (там жа, 454): © > хв > кв (апошні пераход — характэрны ўплыў літоўскай фанетыкі).
◎ Квік ’віск’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле даных геаграфіі, раз глядзецца як пранікненне з польск. kwik ’віск свінні’ (там жа, 454), хаця слова яшчэ праславянскае: укр. квік ’віск парасяці’, серб.-харв. квиКу польск. kwik, славац. kvik ’тс’. Пытанне аб паходжанні рэгіянальнага беларускага слова цяжкае для вырашэння, паколькі ў гэтым выпадку маем справу з шырокараспаўсюджаным гукапераймальным утварэннем. Параўн. квакаць (гл.), квічаць (гл.).
◎ Кві́каць ’крычаць (пра качаня)’ (ТС). Гл. квік.
◎ Кві́лінне ’жаласныя крыкі птушак, звяроў’ (Гарэц.). Гл. цвяліць.
Кві́нта ў выразе павесіць нос на квінту (ТСБМ, Янк. БП). Зыходзячы з гісторыка-культурных меркаванняў, запазычанне з польск. kwinta (музычны тэрмін). Параўн. польск. spuścić nos na kwintę ў тым жа значэнні. Трэба адзначыць, што ў польскім выразе іншы дзеяслоў (спусціць), які звязвае метафарычнае значэнне з прамым, паколькі адно са значэнняў польск. kwinta ’найтанчэйшая струна ў скрыпцы’. Такім чынам, першаснае прамое значэнне ’спусціць струну’. Параўн. яшчэ spuścić kwintę z basu ’панізіць тон’ (Слаўскі, 3, 492).
◎ Кві́ркаць ’пра першыя гукі дзіцяці пры нараджэнні’ (Нар. лекс.). Кантамінацыя квікаць (гл.) і буркаць (гл.).
◎ Квірча́ць ’квакаць, квактаць, вішчаць, бурчаць’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. квіркаць.
◎ Квісць ’цвісці’ (Нас., Др.-Падб., Гарэц.). Гл. квет.
Квіт ’пісьмовае пасведчанне аб чым-небудзь, квітанцыя, білет’ (ТСБМ, Нас., Грыг., Гарэц., Сл. паўн.-зах., З нар. сл., Жд. 3, КЭС, лаг., Касп.), ’хопіць, канец’ (ТСБМ, Касп., Нас., Бяльк.), ’вокліч незадавальнення чыім-небудзь нецярпеннем’ (Нар. лекс., Янк. БП). Апошняе ў выразе квіт тваёй міласці. Ст.-бел. квитъ ’квіт’ (з 1529 г.). Са ст.-польск. kwit ’тс’ (Булыка, Запазыч., 146). Польск. kwit у сваю чаргу з с.-лац. quitus ’вольны ад абавязкаў’ (магчыма, праз с.-в.-ням. quit ’вольны, аплачаны’) (Слаўскі, 3, 496).
Кві́та ’задавальненне, канец’ (Нас., Шат., Сл. паўн.-зах.). Гл. квіт.