◎ Квік ’віск’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле даных геаграфіі, раз глядзецца як пранікненне з польск. kwik ’віск свінні’ (там жа, 454), хаця слова яшчэ праславянскае: укр. квік ’віск парасяці’, серб.-харв. квиКу польск. kwik, славац. kvik ’тс’. Пытанне аб паходжанні рэгіянальнага беларускага слова цяжкае для вырашэння, паколькі ў гэтым выпадку маем справу з шырокараспаўсюджаным гукапераймальным утварэннем. Параўн. квакаць (гл.), квічаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)