Гурга́н ’сухі пясчаны востраў сярод балота’ (усх.-палес., Яшкін). З курга́н (гл. значэнні гэтай лексемы ў Яшкіна). Яшчэ ў Яшкіна: гурда́н ’курган’ < курга́н (→ гурга́н, далей дысіміляцыяй двух «г», г — г > г — д, гурба́н).
Гурт ’гурт’ (БРС, Шат., Бяльк.), ’вогнішча’ (Шатал.). Рус. гурт, укр. гурт. Запазычанне з польск. hurt < с.-в.-ням. hurt. Гл. Фасмер, 1, 476; Бернекер, 1, 379; Слаўскі, 1, 439. Параўн. Булыка, Запазыч., 87. Сюды адносіцца і гурто́к, укр. гурто́к.
Густ ’густ’ (БРС, Нас., Касп.). Укр. густ ’тс’. Запазычанне з польск. gust ’густ’, а гэта з лац. gustus. Гл. Слаўскі, 1, 380; Кюнэ, Poln., 59. Насовіч меркаваў, што гэта непасрэднае запазычанне з лац. gustus.
Густы́ ’густы’ (БРС, Шат.). Рус. густо́й, укр. густи́й, польск. gęsty, чэш. hustý і г. д. Прасл. *gǫstъ. Параўн. літ. gánstus ’багаты’ (Фасмер, 1, 478, указвае, што гэта выключае шмат іншых версій; агляд у Фасмера, там жа; Трубачова, Эт. сл., 7, 87).
Гусце́ча ’густы зараснік’ (Янк. Мат.). Паводле Трубачова (Слав. языкозн., V, 178), магчыма, адлюстраванне прасл. дыял. *gǫstotja (параўн. галеча, малеча і да т. п.), дзе прасл. суфікс *‑otja, які мае паралелі ва ўкр. і ў паўд.-слав. мовах (у іх зах. групе). Мусіць, недакладнае тлумачэнне. Для бел. ‑еча (як і для ўкр. ‑еча) зыходным з’яўляецца ‑*etja (суфікс, які ўзнік на базе *‑eta, які меў тую ж функцыю, што і ‑ota; магчыма, тут было старое чаргаванне вакалізму е : о, ‑*eta : ‑*ота).
Гусці́ ’гусці, гудзець’ (БРС), гусць (Нас., Бяльк.). Гл. гудзе́ць.
Гусь ’гусь’. Лексема праславянскага характару: рус. гусь, укр. гусь, польск. gęś, чэш. hus, славен. gȏs і г. д. Агляд версій адносна захавання ў слав. мовах формы *gǫsь (а не *zǫsь) гл. у Фасмера, 1, 478. Трубачоў мяркуе, што слова мае гукапераймальны характар, таму ў слав. мовах рэгулярнасць фанетычных змен магла і не мець месца (гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 88–89; там і дыскусія).
Гу́та ’гута, завод’. Ст.-бел. гута ’тс’ (Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. huta ’тс’ (а гэта са ст.-в.-ням. hutta, с.-ням. hutte). Гл. Слаўскі, 1, 440–441; Кюнэ, Poln., 59; Бернекер, 379–380; Брукнер, 174. Параўн. і рус. гу́та (гл. Фасмер, 1, 479).
Гу́тарыць ’гаварыць, размаўляць’. Прасл. *gutoriti. Рус. гу́торить, гута́рить, укр. гу́тір ’размова, бяседа’, гуто́рити, славац. hutoriť. Лічыцца складаным словам: *gu‑ адносіцца да *govoriti, а другая частка (*‑toriti) — да літ. tar̃ti ’сказаць’ (параўн. і слав. *tortoriti). Гл. Фасмер, 1, 479; падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 7, 179–180.
Гуча́ць ’гучаць’. Параўн. рус. гучать, укр. гучати, чэш. hučeti, серб.-харв. гучати і г. д. Прасл. *gučati роднаснае *gukati (гл. гука́ць). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 166–168.