Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Густ ’густ’ (БРС, Нас., Касп.). Укр. густ ’тс’. Запазычанне з польск. gust ’густ’, а гэта з лац. gustus. Гл. Слаўскі, 1, 380; Кюнэ, Poln., 59. Насовіч меркаваў, што гэта непасрэднае запазычанне з лац. gustus.

Густы́ ’густы’ (БРС, Шат.). Рус. густо́й, укр. густи́й, польск. gęsty, чэш. hustý і г. д. Прасл. *gǫstъ. Параўн. літ. gánstus ’багаты’ (Фасмер, 1, 478, указвае, што гэта выключае шмат іншых версій; агляд у Фасмера, там жа; Трубачова, Эт. сл., 7, 87).

Гусце́ча ’густы зараснік’ (Янк. Мат.). Паводле Трубачова (Слав. языкозн., V, 178), магчыма, адлюстраванне прасл. дыял. *gǫstotja (параўн. галеча, малеча і да т. п.), дзе прасл. суфікс *‑otja, які мае паралелі ва ўкр. і ў паўд.-слав. мовах (у іх зах. групе). Мусіць, недакладнае тлумачэнне. Для бел. ‑еча (як і для ўкр. ‑еча) зыходным з’яўляецца ‑*etja (суфікс, які ўзнік на базе *‑eta, які меў тую ж функцыю, што і ‑ota; магчыма, тут было старое чаргаванне вакалізму е : о, ‑*eta : ‑*ота).

Гусці́ ’гусці, гудзець’ (БРС), гусць (Нас., Бяльк.). Гл. гудзе́ць.

Гусь ’гусь’. Лексема праславянскага характару: рус. гусь, укр. гусь, польск. gęś, чэш. hus, славен. gȏs і г. д. Агляд версій адносна захавання ў слав. мовах формы *gǫsь (а не *zǫsь) гл. у Фасмера, 1, 478. Трубачоў мяркуе, што слова мае гукапераймальны характар, таму ў слав. мовах рэгулярнасць фанетычных змен магла і не мець месца (гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 88–89; там і дыскусія).